Радыё

Магчымасць здаць ЦТ "метадам тыка" - меркаванне рэпетытара Лівянта

© SputnikНастаўнік вышэйшай катэгорыі, вядомы рэпетытар Яўген Лівянт
Настаўнік вышэйшай катэгорыі, вядомы рэпетытар Яўген Лівянт - Sputnik Беларусь
Інфармацыю пра тое, што заданні цэнтралізаванага тэсціравання можна прайсці наўгад з мінімальнай "парогавай" колькасцю балаў, шырока абмяркоўваюць у асяроддзі вучняў і іх бацькоў, шмат хто кажа, што рызыкнуць і "адгадаць мелодыю з дзвюх нот" зараз прасцей простага.

У інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь вядомы рэпетытар, выкладчык матэматыкі і фізікі Яўген Лівянт адзначыў, што ўсё гэта - нагода для сур'ёзнага расследавання, вынікам якога павіннна стаць пытанне аб прафпрыдатнасці распрацоўшчыкаў новай сістэмы разліку балаў.

Мінадукацыі зацвердзіла даты правядзення ЦТ-2019 - Sputnik Беларусь
Мінадукацыі зацвердзіла даты правядзення ЦТ-2019

"На працягу доўгага часу ішла налада сістэмы ацэньвання тэстаў так, каб нельга было, згуляўшы ў гульню "Адгадай мелодыю" ці "Марскі бой", "наторкаць" вялікую колькасць балаў. Тэсты ў нулявых гадах былі досыць складаныя, набраць 60-70 балаў было цяжка", - кажа Лівянт.

Суразмоўца радыё Sputnik Беларусь лічыць, што папярэдняя сістэма залічэння балаў, распрацаваная РІКВ пад кіраўніцтвам Мікалая Фяськова, была добра адбудаванай і больш справядлівай. Набраць "угадайкай" больш, чым 10-12 балаў са 100, было немагчыма.

"Папярэдняя сістэма ацэньвання была ўведзена пастановай Савета міністраў РБ, а новая сістэма ўведзена рашэннем аднаго з дэпартаментаў Міністэрства адукацыі. Гэта значыць, па сутнасці, рашэнне дэпартамента Міністэрства адукацыі адмяняе рашэнне Саўміна?" - задаецца пытаннем Лівянт.

Сітуацыю з тым, што цяпер "сляпое" праходжанне тэстаў дазваляе набраць ад 28 да 51 бала, Яўген Лівянт лічыць недапушчальнай.

Фрагмент гутаркі з выкладчыкам матэматыкі і фізікі, вядомым рэпетытарам Яўгенам Лівянтам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі