Кандрусевіч выступіў супраць зносу крыжоў у "Курапацкім пантэоне"

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Мінска-Магілёўскай арцыбіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай арцыбіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мітрапаліт свой зварот з нагоды падзеяў у Мінску накіраваў з польскага Беластока, дзе праходзіць рэабілітацыю пасля аперацыі.

МІНСК, 4 кра - Sputnik. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў спыніць знос крыжоў ва ўрочышчы Курапаты, заява прадстаяцеля РКЦ у Беларусі з'явілася на афіцыйным сайце беларускіх каталікоў у чацвер.

Стала вядома, чаму ў Курапатах зносяць крыжы - Sputnik Беларусь
Стала вядома, чаму ў Курапатах зносяць крыжы

Раніцай 4 красавіка ва ўрочышчы было знесена каля 70 крыжоў, усталяваных па перыметры ляснога масіву, былі таксама затрыманыя больш за дзесяць абаронцаў Курапатаў.

Арцыбіскуп напісаў свой зварот з польскага горада Беластока, дзе ён зараз знаходзіцца на рэабілітацыі пасля перанесенай аперацыі на пазваночніку.

"Заклікаю адказных за знос крыжоў тэрмінова спыніць гэтыя дзеянні і шляхам дыялогу розных палітычных і грамадскіх сіл з удзелам прадстаўнікоў розных веравызнанняў пачаць працэс урэгулявання сітуацыі", - заявіў Кандрусевіч.

Арцыбіскуп адзначыў, што людзі некалькі дзесяцігоддзяў прыходзілі ва ўрочышча, каб памаліцца і ўшанаваць памяць загінулых - менавіта таму там і з'явіліся памятныя крыжы.

"Крыжы ставілі без афіцыйнага дазволу, але ўлада не забараняла гэтага рабіць. За апошнія 30 гадоў паступова з'явіўся своеасаблівы "Курапацкі пантэон" - стыхійны мемарыял, вядомы ва ўсім свеце. Таму раптоўны знос крыжоў выклікае, мякка кажучы, здзіўленне", - адзначыў Кандрусевіч.

Пры гэтым ён прызнаў неабходнасць "упарадкавання" тэрыторыі Курапатаў, але не праз "абразу пачуццяў вернікаў". Мітрапаліт прапанаваў арганізаваць грамадскае абмеркаванне плана работ ва ўрочышчы з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій Беларусі.

Стужка навiн
0