Ацяпленне пачалі адключаць у Мінску

© SputnikАцяпленне пачалі адключаць у Мінску
Ацяпленне пачалі адключаць у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Батарэі пакуль застануцца цёплымі ў жылых дамах, школах, бальніцах і дзіцячых садках.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Адключэнне ацяплення ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах пачынаецца 9 красавіка, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У адпаведнасці з заканадаўствам, падача цяпла спыняецца, калі сярэднесутачная тэмпература на працягу 5 дзён складае не менш за 8 градусаў. Рашэнне аб адключэнні прымаецца Мінгарвыканкамам і аблвыканкамамі.

Калі тэмпература не стане менш, наступнымі батарэі адключаць у жылых дамах. У апошнюю чаргу цяпло перастануць падаваць на сацыяльныя аб'екты: навучальныя ўстановы, дзіцячыя сады, бальніцы, паліклінікі.

У мінулым годзе адключэнне ацяплення ўсёй гарадской інфраструктуры адбылося на працягу пяці дзён - з 5 па 10 красавіка.

У Мінгарвыканкаме адзначылі, што пасля завяршэння ацяпляльнага перыяду камунальныя службы пачнуць падрыхтоўку да наступнага сезона. Агляд жыллёвага фонду будзе праходзіць да канца красавіка, па яго выніках будзе складзены план па абнаўленні цеплавых сетак сталіцы на бліжэйшыя месяцы.

Стужка навiн
0