Беларускі фільм атрымаў узнагароду Сухумскага міжнароднага кінафестывалю

На фестывалі, які прайшоў у Абхазіі, фільм "Франка" заваяваў прыз глядацкіх сімпатый.

МІНСК, 10 кра – Sputnik. Другі Сухумскі міжнародны кінафестываль завяршыўся ў панядзелак 8 красавіка. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся кінакарціне "Франка" беларускага рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава, паведамляе Sputnik Абхазія.

Кінапраектар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Не толькі пра вайну: лепшыя беларускія фільмы апошніх гадоў

Фільм, зняты ў 2018 годзе, доўжыцца 25 хвілін. Дзеянне адбываецца ў Беларусі ў 1943 годзе і распавядае гісторыю кантужанага нямецкага салдата, які прыходзіць на хутар, дзе хаваюцца ад вайны жанчыны. Спачатку яны пужаюцца і ледзь не забіваюць яго, але злітваюцца і пакідаюць у сябе. У галоўных ролях зняліся Марына Паддубная і Антон Жукаў. Раней фільм атрымаў дыплом "За выдатнае візуальнае рашэнне" Нацыянальнага конкурсу МКФ "Лістапад" і Гран-пры Міжнароднага форуму краін СНД "Умут".

Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў - малады беларускі рэжысёр, які ўжо заявіў пра сябе не толькі на радзіме, але і за яе межамі. Ён нарадзіўся і вырас у Мінску, а ў 2011 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Акрамя фільмаў, рэжысёр здымае кліпы для беларускіх зорак. Кароткаметражны фільм Мітрыя "Адной крыві", які з'яўляўся яго дыпломнай працай у ВГІКу, заваяваў гран-пры Венскага кінафестывалю "Lets Cee" і быў адзначаны як лепшы дэбютны фільм на фестывалі Alter-Native ў Румыніі. Таксама ён першым з беларускіх фільмаў трапіў у секцыю Short Film Corner на Канскім кінафестывалі ў 2016 годзе.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі