Відэа

Кандрусевіч павіншаваў вернікаў з Вялікаднем

Падпісацца
Адрозненні ў абрадах і календарах - гэта не розніца праўды веры, кажа Кандрусевіч і віншуе ўсіх людзей са святам Уваскрэсення Хрыстовага. Глядзіце на відэа віншаванне мітрапаліта з Вялікаднем.

Слова "Вялікдзень" паходзіць ад яўрэйскага "песах", што значыць "пераход, выхад". Яўрэі і сёння святкуюць Песах, Вялікдзень, успамінаючы цуд збавення ад егіпецкай няволі, распавёў кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Хлопчык з велікоднай булкай - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт павіншаваў з Вялікаднем хрысціян Беларусі

"Ісус Хрыстос вывеў чалавецтва з іншага рабства - грахоўнага. Хрысціянства толькі ўзяло тую ж назву, але дало гэтай падзеі іншую трактоўку", - патлумачыў мітрапаліт.

Самае галоўнае - гэта духоўная свабода чалавека, для якой Хрыстос і выратаваў людзей, распавёў Кандрусевіч.

"Гэта вельмі вялікі дар, які атрымала чалавецтва, і адначасова заданне. <...> Мы ўсе добра ведаем, што ўсе мы грэшнікі. Святы Ян апостал добра кажа: "Той, хто думае, што ён без граху, падманвае самога сябе". І нам трэба кожны дзень выходзіць з грахоўнага рабства", - сказаў мітрапаліт.

Ён прызнае - добрая традыцыя асвяціць яйкі перад Вялікаднем, але яе недастаткова.

"Трэба адкрыць сваё сэрца насустрач Божай міласьці, стаць падобным на блуднага сына, які сказаў: "Устану і пайду да майго духоўнага Айца, а ён мяне не прыме", - заклікае Кандрусевіч і ўсіх каталікоў, і ўсіх людзей і віншуе з Вялікаднем.

Стужка навiн
0