Нацыянальны аэрапорт Мінск прызналі лепшым сярод краін СНД за 2018 год

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёт Belavia узлятае ў Нацыянальным аэрапорце Мінск
Самалёт Belavia узлятае ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Мінскі аэрапорт другі год запар перамог у конкурсе "Лепшы аэрапорт года краін - удзельніц СНД".

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы аэрапорт краін - удзельніц СНД" па выніках працы за 2018 год, паведаміла прэс-служба сталічнай паветранай гавані.

Белавія запускае рэйс у Мюнхен, квіток у адзін бок - ад 155 еўра - Sputnik Беларусь
"Белавія" запускае рэйс у Мюнхен, квіток у адзін бок - ад 155 еўра

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы падчас гадавога справаздачнага сходу членаў Асацыяцыі "Аэрапорт" ГА краін - удзельніц СНД, дзе былі падведзены вынікі працы за 2018 год. Мінскі аэрапорт далучыўся да Асацыяцыі ў 1997 годзе.

Нацыянальны аэрапорт Мінск быў прызнаны лепшым аэрапортам краін - удзельніц СНД за 2018 года і атрымаў кубак, а таксама ганаровую грамату асацыяцыі "Аэрапорт" ГА.

Цікава, што і ў 2017 годзе мінская паветраная гавань была ганараваная ўзнагародай гэтага конкурсу. Таксама сталічны аэрапорт быў лепшым у 2013 годзе.

Па выніках конкурсу за 2016 год ён быў прызнаны лаўрэатам у намінацыі "За вялікі ўнёсак у развіццё аэрапорта", а ў 2009 годзе стаў пераможцам у намінацыі "Аэрапорт, які перспектыўна развіваецца".

"Віншуем з гэтым высокім дасягненнем кіраўніцтва і калектыў нашага прадпрыемства. Жадаем не спыняцца на дасягнутым і скараць новыя вяршыні!" - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Асацыяцыя "Аэрапорт" грамадзянскай авіяцыі ўтворана 18 снежня 1990 года і з'яўляецца недзяржаўнай, некамерцыйнай арганізацыяй, якая была створана для каардынацыі дзейнасці яе членаў, пашырэння іх дзелавых магчымасцяў, прадстаўлення і абароны іх інтарэсаў.

Конкурс "Лепшы аэрапорт краін СНД" заснаваны і штогод праводзіцца асацыяцыяй "Аэрапорт" ГА.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі