Замежнікі набылі каля 15% квіткоў на II Еўрапейскія гульні

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтадыён "Дынама" ў Мінску
Стадыён Дынама ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бязвіз для ўдзельнікаў і заўзятараў Гульняў запрацуе з 10 чэрвеня, для праезду дастаткова будзе паказаць квіток на спаборніцтвы.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Каля 130 тысяч квіткоў прададзена на II Еўрапейскія гульні, такая інфармацыя была агучана ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Абноўленая схема Мінскага метрапалітэна - Sputnik Беларусь
Фотафакт: як выглядае новая схема метро да Еўрапейскіх гульняў

Пры гэтым ад 10 да 15 працэнтаў (у залежнасці ад віду спорту) з іх набылі замежныя заўзятары. Акрамя аматараў спорту з Еўропы, спаборніцтвы хочуць убачыць прадстаўнікі краін Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу, ЗША і Аўстраліі.

Арганізатары паведамілі, што ў продаж ужо паступіў новы блок квіткоў рознай коштавай катэгорыі на цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама на мастацкую гімнастыку.

Нагадаем, што II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Адкрыццё адбудзецца на стадыёне "Дынама", свой удзел у Гульнях пацвердзілі 50 краін свету. У мультыспартыўным форуме прымуць удзел больш за 4 тысячы спартсменаў, будзе разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту па 23 дысцыплінах.

Чакаецца, што нашу краіну наведаюць як мінімум 30 тысяч заўзятараў, для іх з 10 чэрвеня па 10 ліпеня будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0