Мезенцаў: дзверы пасольства Расіі будуць шырока адчыненыя для сяброў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАмбасадар РасІі Дзмітрый Мезенцаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik
Амбасадар РасІі Дзмітрый Мезенцаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik - Sputnik Беларусь
Новы пасол Расіі напярэдадні ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Уладзіміру Макею.

МІНСК, 6 чэр - Sputnik. Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў праводзіць першы брыфінг для беларускіх журналістаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.

"І надвор'е цудоўнае, цёплае, сонечнае. І с такім жа настроем я прыехаў у Беларусь. Чакаю цікавай працы", - падкрэсліў дыпламат, звяртаючыся са словамі ўдзячнасці да журналістаў, якія сабраліся ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik на яго першы брыфінг у якасці пасла.

Першае пытанне, якое задалі паслу: якую яму ўстаноўку даў Уладзімір Пуцін перад ад'ездам у Мінск.

"Галоўная ўстаноўка - каб глыбіня адносінаў паміж краінамі была яшчэ больш выніковай, а таксама каб гэта адчувалі людзі. Мы хочам, каб дзверы расійскага пасольства былі шырока адчыненыя для нашых беларускіх сяброў і калег", - сказаў Мезенцаў.

Дыпламат падзякаваў мінскім уладам за дапамогу ў арганізацыі маштабнага свята - Дня шматнацыянальнай Расіі, які ў бліжэйшую суботу пройдзе ў цэнтры беларускай сталіцы.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik
Мезенцаў: дзверы пасольства Расіі будуць шырока адчыненыя для сяброў - Sputnik Беларусь
Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik

Мезенцаў паабяцаў, што сённяшняя сутрэча з беларускімі журналістамі будзе не апошняй.

"Мы будзем цесна працаваць", - канстатаваў пасол.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў 30 красавіка бягучага года ўказ аб прызначэнні пасла ў Беларусі. Перш чым прыступіць да выканання абавязкаў на новай пасадзе Дзмітрый Мезенцаў склаў з сябе паўнамоцтвы сенатара ў Савеце Федэрацыі.

У сераду пасол Расіі ў Беларусі сустрэўся з міністрам замежных спраў, каб уручыць яму копіі даверчых грамат. З гэтага моманту, паводле пратаколу, дыпламат можа прыступіць да працы ў краіне знаходжання.

"Уладзімір Макей павіншаваў пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на яго актыўную працу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых беларуска-расійскіх адносін", - распавялі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі