Абшукваць абітурыентаў перад ЦТ ніхто не будзе – КДК

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыенты перад ЦТ
Абітурыенты перад ЦТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі ў ходзе тэсціравання ў абітурыента знойдуць забароненую тэхніку, у тым ліку і смартфоны, ён будзе адхілены ад здачы выпрабавання.

Абітурыенты перад ЦТ - Sputnik Беларусь
Віцэ-прэм'ер хоча, каб уступная кампанія прайшла зладжана і справядліва
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Абшукваць абітурыентаў на прадмет наяўнасці гаджэтаў перад цэнтралізаваным тэсціраваннем ніхто не будзе, заявіў у пятніцу начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржкантролю Беларусі Павел Пінчук.

Нарада дзяржкамісіі па кантролі за ходам уступных выпрабаванняў прайшло ў пятніцу ў Мінску. Традыцыйна вялікая ўвага - выкананню правілаў ЦТ, у тым ліку і тых, якія тычацца забароны на выкарыстанне гаджэтаў.

"Будуць папярэджвацца (аб забароне карыстацца тэхнікай - Sputnik). Ніхто абшукваць людзей не будзе. Проста папярэджвацца, і калі потым выяўлена падчас цэнтралізаванага тэсціравання, што ў яго ёсць, яго адхіляюць. Гэта без пытанняў. Разгубіўся, забыўся - значыць, будзе здаваць ў наступным годзе", - заявіў у эфіры тэлеканала СТБ прадстаўнік КДК.

Усяго за ўсімі этапамі тэставання будуць назіраць 250 работнікаў КДК.

Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе ўжо 11 чэрвеня. Усяго ЦТ пройдуць больш за 75 тысяч чалавек у чатырох дзясятках пунктах правядзення.

Стужка навiн
0