Маргарыта Сіманьян шпіталізавана пасля інцыдэнта на "Эхо Москвы"

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкГалоўны рэдактар тэлеканала RT і МІА "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян
Галоўны рэдактар тэлеканала RT і МІА Россия сегодня Маргарыта Сіманьян - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўнаму рэдактару RT, якая знаходзіцца ў "цікавым становішчы", спатрэбілася дапамога медыкаў.

МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Галоўны рэдактар МІА "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян шпіталізавана пасля інцыдэнту з прыхільніцай апазіцыянера Аляксея Навальнага Любоўю Собаль у будынку радыёстанцыі "Эхо Москвы", паведамляе RT.

Раней Сіманьян паведаміла ў сваім Telegram-канале, што прыйшла на эфір "Эхо Москвы", дзе каля ўваходу яе сустрэла Любоў Собаль з уключанай камерай і пытаннямі пра мэра Масквы Сяргея Сабяніна.

На апублікаваным відэа Собаль просіць Сіманьян пракаментаваць інфармацыю, што, па яе словах, Сабянін нібыта "раздае кватэры ў Маскве сваім падначаленым". Сіманьян адмовілася ад каментара і дадала, што аб інтэрв'ю трэба дамаўляцца праз прэс-службу. Паплечніца Навальнага працягнула ісці за галоўным рэдактарам RT з настойлівымі просьбамі аб каментары, на што Сіманьян адказала, што не хоча размаўляць з Собаль, а таксама папрасіла супрацоўнікаў радыёстанцыі ізаляваць яе, паколькі ёй нельга нервавацца.

"Эхаўцы кажуць, паўгадзіны мяне каля ўваходу вартавала. Даганяла мяне па калідорах, пакуль добрыя эхаўцы не схавалі мяне ў венедыктаўскі кабінет. Прыгожая, між іншым, дзяўчына. Але харасіць цяжарных жанчын па калідорах радыёстанцыі - не лепшы метад вядзення перадвыбарчай кампаніі. І для кармы нядобра", - напісала Сіманьян у чацвер вечарам.

"Маргарыта Сіманьян шпіталізавана пасля інцыдэнту з Любоўю Собаль на "Эхо Москвы", - гаворыцца ў паведамленні RT у Telegram-канале.

Стужка навiн
0