Спякота ў Беларусі ўжо тыдзень б'е рэкорды

CC0 / Pixabay / MichaelGaida / Спякота ў Беларусі ўжо тыдзень б'е рэкорды
Спякота ў Беларусі ўжо тыдзень б'е рэкорды - Sputnik Беларусь
З 4 чэрвеня ў розных гарадах кожны дзень абнаўляюцца тэмпературныя рэкорды, і гэта яшчэ не мяжа: на 11 і 12 чэрвеня ў Беларусі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі.

МІНСК, 11 чэр - Sputnik. На працягу тыдня ў розных гарадах Беларусі абнаўляюцца тэмпературныя максімумы, пра гэта сведчаць дадзеныя інтэрнэт-рэсурсу Meteoinfo.by.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 11-12 чэрвеня - Sputnik Беларусь
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 11-12 чэрвеня

Спякота ў Беларусі пачала біць рэкорды ў некаторых гарадах яшчэ 4 чэрвеня. З гэтага моманту тэмпературныя максімумы абнаўляюцца кожны дзень, аднак пакуль толькі ў асобных раёнах, а не па ўсёй рэспубліцы.

Адзін з гарадоў, дзе тэмпература паветра падымалася вышэй, чым у іншых, - Брагін. У нядзелю 9 чэрвеня там быў пабіты тэмпературны рэкорд 30-гадовай даўніны: слупок тэрмометра падняўся да +32,1°С. У панядзелак 10 чэрвеня ў горадзе абнавіўся тэмпературны максімум 38-гадовай даўніны: паветра прагрэлася да +32,9°С.

Спякота будзе працягвацца практычна ўвесь тыдзень. На 11 і 12 чэрвеня сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за анамальна высокай тэмпературы. Чакаецца, што ў дзённыя гадзіны слупок тэрмометра ў некаторых раёнах краіны дасягне +33°С.

Тэмпературны рэкорд 11 чэрвеня быў зафіксаваны ў горадзе Кастрычнік у Гомельскай вобласці ў 2010 годзе. У гэты дзень там паветра прагрэлася да +33,5°С. Сіноптыкі не выключаюць, што гэты тэмпературны максімум абновіцца.

У Мінску 11 чэрвеня ў дзённы час будзе да +28..+30°С. Цалкам магчыма, што будзе пабіты рэкорд 82-гадовай даўніны, калі тэмпература ў сталіцы паднялася да +30,1°С.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі