"Полымя міру" ўрачыста перадалі Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко"Полымя міру" ўрачыста перадалі Мінску
Полымя міру ўрачыста перадалі Мінску - Sputnik Беларусь
Да плошчы Дзяржаўнага сцяга полымя неслі Алег Румо, Анатоль Ярмоленка, Дар'я Домрачава і іншыя вядомыя беларускія персоны.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. "Полымя міру", адзін з сімвалаў Еўрапейскіх гульняў, урачыста перадалі Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.

Эстафета сімвалічнага агню II Еўрапейскіх гульняў прайшла па тэрыторыі многіх краін. Факел падымалі на еўрапейскія вяршыні, ён пабываў у дзесятках гарадоў. Пранеслі "Полымя міру" і па ўсёй Беларусі.

Увечары ў панядзелак "Полымя міру" сустрэлі ў Мінску. На апошніх кіламетрах факел неслі вядомыя беларускія дзеячы, у тым ліку Дар'я Домрачава, Анатоль Ярмоленка, Алег Румо і Максім Мірны.

© Sputnik / Виктор ТолочкоВа ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел Віктар Лукашэнка
Полымя міру ўрачыста перадалі Мінску - Sputnik Беларусь
Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел Віктар Лукашэнка

"Ганаруся тым, што буду часцінкай гэтага ўсяго вялікага свята", - распавяла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Домрачава.

На плошчы дзяржаўнага сцяга полымя сустракалі мэр Мінска Анатоль Сівак, кіраўнік Мінспорту Сяргей Кавальчук і выконваючы абавязкі віцэ-прэзідэнта НАК Віктар Лукашэнка.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа Плошчы сцяга запалілі сімвалічны факел II Еўрапейскіх гульняў
Полымя міру ўрачыста перадалі Мінску - Sputnik Беларусь
На Плошчы сцяга запалілі сімвалічны факел II Еўрапейскіх гульняў

У рамках цырымоніі сустрэчы "Полымя міру" ў Мінску было арганізавана выступленне артыстаў і спартсменаў. Пасля перадачы сімвалічнага полымя ад легендарнага спартсмена Аляксандра Мядзведзя маладому пакаленню чэмпіёнаў факел працягне шэсце па сталіцы.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа ўрачыстай цырымоніі ў Мінску
Полымя міру ўрачыста перадалі Мінску - Sputnik Беларусь
На ўрачыстай цырымоніі ў Мінску

Кульмінацыяй эстафеты стане цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў гэтую пятніцу, калі агонь запаляць у чары на стадыёне "Дынама".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі