У Мінск ужо прыляцелі каля тысячы удзельнікаў Еўрапейскіх гульняў

© Photo : Минская региональная таможняУ аэрапорце Мінск сустракаюць удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў
У аэрапорце Мінск сустракаюць удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да пачатку II Еўрапейскіх гульняў застаецца два дні. У Нацыянальным аэрапорце сустракаюць спартсменаў з розных краін.

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Каля тысячы спартсменаў прыляцелі для ўдзелу ў II Еўрапейскіх гульнях, паведамілі ў Мінскай рэгіянальнай мытні.

Баку ў чаканні I Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Топ-5 беларускіх спартсменаў, якія адзначыліся на Еўрапейскіх гульнях - 2015

На беларускай зямлі ўжо сустрэлі прадстаўнікоў Аўстрыі, Азербайджана, Албаніі, Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Грузіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славеніі, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Харватыі, Эстоніі і іншых краін.

У Мінскай рэгіянальнай мытні адзначылі, што рэйсы з камандамі-ўдзельніцамі прыбываюць кожныя 15-20 хвілін. Там падкрэслілі, што на мытныя фармальнасці сыходзіць не больш за 3 хвіліны - прытым, што спартсмены вязуць спецыяльны спартыўны інвентар, у тым ліку спартыўную зброю, што патрабуе кантролю.

Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін пазмагаюцца за 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Пра ўсе навіны спартыўнага форуму і прытрымліванні агню Гульняў па Беларусі можна даведацца ў спецпраекце Sputnik.

Стужка навiн
0