"Прабівае слязу": унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста

© Sputnik / Елена ВасильеваВыстава ваенных фатаграфій на вакзале Брэста
Выстава ваенных фатаграфій на вакзале Брэста - Sputnik Беларусь
Турысты могуць пачаць знаёмства з Брэстам з агляду выставы ваеннай фатаграфіі журналістаў "Саўінфармбюро", у якіх распавядаецца хроніка вызвалення Беларусі і Еўропы.

Пачаць знаёмства з Брэстам госці горада зараз могуць з успамінаў пра вайну. Унікальная выстава ваенных фатаграфій "Хроніка вызвалення", зробленых журналістамі Саўінфармбюро, адкрылася на брэсцкім чыгуначным вакзале.

© Sputnik / Елена ВасильеваПаглядзець на здымкі можна прама ў зале чакання Брэсцкага вакзала
Прабівае слязу: унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста - Sputnik Беларусь
Паглядзець на здымкі можна прама ў зале чакання Брэсцкага вакзала

"У мяне нават прабівае слязу, калі шчыра", - эмацыйна прызнаўся Уладзімір, які вывучыў ці ледзь не кожны здымак на выставе.

Сам ён родам з Івацэвічаў, але цяпер працуе ў Польшчы.

© Sputnik / Елена ВасильеваАбыякавымі фота не пакідаюць
Прабівае слязу: унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста - Sputnik Беларусь
Абыякавымі фота не пакідаюць

Выстава яго асабліва кранула на кантрасце з тым стаўленнем да памяці пра вайну, з якім часам сутыкаецца ў Варшаве. Які здымак ўразіў больш за ўсё, Уладзімір адмовіўся распавядаць: праходзячы міма фотаздымкаў, з цяжкасцю стрымліваў слёзы.

Эмацыйную рэакцыю нескладана растлумачыць: фота сапраўды нагадваюць пра самыя, магчыма, шчымлівыя моманты ваеннага часу, якія атрымалася захаваць журналістам.

Пахаванне аднаго. Дзеці-сіроты. Спалены дом. Разбураныя Брэст, Мінск. Салдаты, што бягуць у атаку... І хвіліны радасці, якія здараліся нават у дні вайны.

Sputnik прапануе пачаць з агляду выставы фатаграфій журналістаў "Саўінфармбюро", зробленыя ў ваенны час.

© Sputnik / Елена ВасильеваПершы мірны дзень у Мінску, Брэсцкая крэпасць у дзень, калі з яе выбілі немцаў. Прадстаўлены здымкі вызвалення і іншых еўрапейскіх гарадоў - Варшавы, Белграда, Берліна
Прабівае слязу: унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста - Sputnik Беларусь
Першы мірны дзень у Мінску, Брэсцкая крэпасць у дзень, калі з яе выбілі немцаў. Прадстаўлены здымкі вызвалення і іншых еўрапейскіх гарадоў - Варшавы, Белграда, Берліна

"У мастацтве фатаграфіі ёсць нешта вечнае, колькі б гадоў ні прайшло, гэтыя здымкі лепш за ўсё перадаюць эмоцыі і настрой. Нават кінахроніка не можа так ўхапіць імгненні: лётчыкі з авіяпалка "Нармандыя-Нёман", партызаны на прывале або байцы, якія ідуць у бой. Каб адабраць работы на гэтую выставу, мы вывучылі ў нашых архівах некалькі тысяч фота і стараліся падбіраць блізкія да тэматыкі 75-годдзя вызвалення Беларусі: першы мірны дзень у Мінску, Брэсцкая крэпасць у дзень, калі з яе выбілі немцаў. Хоць на выставе прадстаўлены здымкі вызвалення і іншых еўрапейскіх гарадоў - Варшавы, Белграда, Берліна", - распавёў кіраўнік інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Андрэй Качура.

© Sputnik / Елена ВасильеваУ некаторых фатаграфій ёсць узроставыя абмежаванні, але іх усё ж такі вырашылі ўключыць у падборку
Прабівае слязу: унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста - Sputnik Беларусь
У некаторых фатаграфій ёсць узроставыя абмежаванні, але іх усё ж такі вырашылі ўключыць у падборку

Выставу напярэдадні 9 мая маглі ўбачыць і госці беларускай сталіцы: яна працавала на пляцоўцы гандлёвага цэнтра Galleria Minsk. Цяпер магчымасць зірнуць на вайну вачыма ваенных журналістаў, узброеных адным толькі фотаапаратам, з'явіцца і ў жыхароў і гасцей Брэста.

© Sputnik / Елена ВасильеваКаб адабраць работы на гэтую выставу, арганізатары вывучылі ў архівах некалькі тысяч фота
Прабівае слязу: унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста - Sputnik Беларусь
Каб адабраць работы на гэтую выставу, арганізатары вывучылі ў архівах некалькі тысяч фота

"Саўінфармбюро" было створана 24 чэрвеня 1941 года, у першыя дні Вялікай Айчыннай. Усю вайну журналісты асвятлялі сітуацыю на франтах, партызанскі рух, расказвалі пра тое, як ідуць справы ў тыле. Шмат у каго "Саўінфармбюро" асацыюецца з голасам савецкага дыктара Юрыя Левітана, які зачытваў зводкі па радыё.

Апошняя аператыўная ваенная зводка "Саўінфармбюро" прыйшла 15 мая 1945 года, калі Левітан паведаміў аб тым, што прыём палонных вайскоўцаў салдат скончаны. Аднак "Саўінфармбюро" працягвала існаваць да студзеня 1961 года.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі