Сталі вядомыя вынікі ЦТ па беларускай мове

© Sputnik / Виктор ТолочкоСталі вядомыя вынікі ЦТ па беларускай мове
Сталі вядомыя вынікі ЦТ па беларускай мове - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першымі пра свае балы на ЦТ па беларускай мове даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку.

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па беларускай мове, паведамляе Sputnik.

Абітурыенты пісалі тэсціраванне па беларускай мове 11 чэрвеня. На апрацоўку бланкаў і падлік вынікаў у Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) сышло крыху больш за дзесяць дзён.

Вынікі ЦТ па беларускай мове сталі вядомыя ў нядзелю. Першымі пра свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку. Традыцыйна, на сайце РІКВ вынікі з'яўляюцца крыху пазней.

На ЦТ па беларускай мове запісвалася каля 22 тысяч абітурыентаў. Якая колькасць не з'явілася на выпрабаванне, чыноўнікі не ўдакладнялі. Абітурыенты, якія прапусцілі тэсціраванне па ўважлівай прычыне, змогуць здаць яго ў адзін з рэзервовых дзён.

Як чакаецца, ужо ў пачатку наступнага тыдня стануць вядомыя вынікі самага масавага ЦТ - па рускай мове.

Стужка навiн
0