Лукашэнка павіншаваў Назарбаева з днём нараджэння

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў
Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт назваў першага прэзідэнта Казахстана узорам адданасці свайму народу.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сёння Назарбаеў святкуе сваё 79-годдзе.

"Шчыра ўдзячны за ўвагу, якую вы надаяце пытанням развіцця беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, і асабісты ўнёсак ва ўмацаванне традыцый шматгадовай дружбы, узаемнай павагі і брацкіх адносін паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Беларускі прэзідэнт назваў Назарбаева сапраўдным лідарам нацыі і ўзорам адданасці свайму народу.

"Вы нястомна працуеце ў імя развіцця і росквіту дзяржавы. Дзякуючы абранаму вамі палітычнаму курсу, мудраму кіраванню найважнейшымі пераўтварэннямі ва ўсіх сферах жыцця краіны Рэспубліка Казахстан стала паспяховай, моцнай і незалежнай", - дадаў Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Назарбаеву добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту.

Стужка навiн
0