ТБ: школьная парта Лукашэнкі ў турыстаў лічыцца шчаслівай

© Sputnik / А. Пушкин / Перайсці ў медыябанкШкольная парта, архіўнае фота
Школьная парта, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Госці Александрыі на свяце з задавальненнем наведвалі Трафімаву крыніцу і школу, дзе вучыўся прэзідэнт.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Школьная парта, за якой у дзяцінстве сядзеў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лічыцца ў турыстаў шчаслівай, паведамілі ў нядзельным навінавым сюжэце на тэлеканале "Беларусь 1".

Як святкавалі Купалле пад Гродна - Sputnik Беларусь
Міністр Бондар распавёў, чаму ён верыць у папараць-кветку

Напярэдадні ў аграгарадку Александрыя, якая знаходзіцца ў Шклоўскім раёне, прайшло маштабнае святкаванне Купалля, у якім прыняў удзел кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка ў паездцы на малую радзіму, мяркуючы па кадрах ТБ, суправаджалі малодшы сын Мікалай і ўладальніца тытула "Міс Беларусь - 2018" Марыя Васілевіч.

Як паведамілі ў эфіры тэлеканала, у гасцей аграгарадка папулярнасцю ў гэты дзень карысталіся Трафімава крыніца, якую прэзідэнт з сынамі добраўпарадкавалі на суботніку, а таксама яго школа.

"Калі хочаце ўзлёту па кар'ернай лесвіцы - прыязджайце ў Александрыйскую школу. Трэба абавязкова пасядзець за партай, дзе вучыўся Аляксандр Лукашэнка. Там самая трэцяя і месца з краю", - сказалі ў эфіры тэлебачання.

Там таксама адзначылі, што ўдачлівых на самай справе дзве - яшчэ чацвёртая парта, за якой Лукашэнка вучыўся ў восьмым класе.

У навінавым сюжэце таксама распавялі, што кожны тыдзень у Александрыі як мінімум сустракаюць тры сотні турыстаў.

Стужка навiн
0