Візавы рэжым з ЕС для беларусаў спросцяць, але калі - невядома

© SputnikШэнгенская польская віза
Шэнгенская польская віза - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакет дакументаў, неабходны для падпісання пагаднення, ужо падрыхтаваны, але яшчэ ідуць неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам плануецца падпісаць да 2 лютага 2020 года, заявіла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын.

Сцягі ў адлюстраванні на стэндзе з эмблемай ЕС - Sputnik Беларусь
Лукашэнка не бачыць перашкод для ўзмацнення дыялогу з ЕС

Раней стала вядома, што Еўрапейскі саюз плануе павялічыць кошт шэнгенскіх віз да 80 еўра. Гэтае рашэнне павінна ўступіць у сілу ў лютым наступнага года.

Андрэа Віктарын не змагла назваць дакладную дату, калі Мінск і Брусель падпішуць дакумент, закліканы спрасціць атрыманне віз для беларусаў.

"Фактычна ўсе дакументы ўжо падрыхтаваныя і абодва бакі праходзяць неабходныя прававыя юрыдычныя працэдуры", - цытуе еўрапейскага дыпламата БелТА.

Еўрасаюз вырашыў змяніць правілы і парадак атрымання шэнгенскіх візаў для спрашчэння працэдуры. Так, консульскі збор для заяўнікаў вырасце да 80 еўра, аднак цяпер турыстам будзе прасцей атрымліваць доўгатэрміновыя візы - у тым ліку на два гады. Грамадзян краін, якія падпісалі з ЕС двухбаковыя пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму, павелічэнне консульскага збору не закране: ён захаваецца на ўзроўні ў 35 еўра. Калі Мінск і Брусель падпішуць увесь пакет дакументаў, то столькі візы будуць каштаваць і для грамадзян рэспублікі.

Стужка навiн
0