Мінабароны: аспірантам, што паступаюць у кастрычніку, прыйдзецца адслужыць

© Sputnik / Виктор ТолочкоАдпраўка прызыўнікоў на службу
Адпраўка прызыўнікоў на службу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сілавым ведамстве ўдакладнілі, што такая норма звязана з уступленнем у сілу новага закона.

МІНСК, 8 жні - Sputnik. Аспірантам, якія сабраліся паступаць у кастрычніку, у будучыні прыйдзецца зрабіць перапынак у навучанні і адслужыць у войску, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Адпраўка прызыўнікоў на службу - Sputnik Беларусь
Тыя, хто паступіў у гэтым годзе, атрымаюць адтэрміноўкі – Мінабароны

У ведамстве адзначаюць, што паколькі новы "закон аб адтэрміноўцы" ўступае ў сілу ўжо 10 жніўня, то восеньскае паступленне ў аспірантуру будзе праходзіць па новых нормах."

Аспіранты, якім трэба будзе паступаць у кастрычніку (для пацвярджэння спатрэбяцца адпаведныя дакументы), змогуць скарыстацца правам на паступленне і прыступіць да навучання. Аднак, магчыма, што ў наступныя прызывы ім трэба будзе зрабіць перапынак у навучанні, каб адслужыць, бо паступаць яны будуць ужо ў перыяд дзеяння новага закона", - распавялі ў Мінабароны.

Раней стала вядома, што студэнтам, якіх паспелі залічыць да 10 жніўня і яны могуць пацвердзіць гэта дакументальна, дазволена рэалізаваць сваё права на адтэрміноўку для працягу адукацыі па "старым" нормам заканадаўства.

10 жніўня ўступае ў сілу закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы". Згодна з дакументам, уводзіцца прынцып аднакратнага прадастаўлення адтэрміноўкі для атрымання адукацыі. Мяркуюцца і некаторыя іншыя змены.

Чытайце таксама:

 

Стужка навiн
0