Беларуская тэнісістка Вера Лапко датэрмінова завершыць сезон

© AP / Kevin HagenБеларуская тэнісістка Вера Лапко
Беларуская тэнісістка Вера Лапко - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спартсменка перастала выступаць пасля Уімблдона з-за хранічнай траўмы калена і замарозіла свой рэйтынг WTA, знаходзячыся на 135-м радку.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вера Лапко датэрмінова завяршае сезон з-за хранічнай траўмы калена, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"У гэтым сезоне я ўжо гуляць не буду", - заявіла спартсменка.

Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Азаранка і Барці - у паўфінале парнага разраду турніру ў Таронта

Каля двух тыдняў таму беларуска перастала выступаць і замарозіла свой рэйтынг WTA, знаходзячыся на 135-м радку. Тады Лапко удакладніла, што прычынай такога кроку стала хранічная траўма калена.

Нагадаем, што новы сезон беларуская тэнісістка пачынала, размяшчаючыся на 63 пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Вера Лапко разлічвала палепшыць свой вынік і ўвайсці ў топ-50, аднак усё пайшло не па плане і ў маі бягучага года дзяўчына пакінула першую сотню рэйтынгу. На старце Уімблдона спартсменка займала 106-ы радок рэйтынгу WTA, аднак у матчы першага круга адзіночнага разраду яна пацярпела паражэнне ад прадстаўніцы Кітая Ван Цян і па выніках турніру апусцілася на 135-е месца.

На мінулым тыдні Жаночая тэнісная асацыяцыя апублікавала абноўленую версію спісу лепшых спартсменак у свеце тэніса. Прадстаўніца Беларусі Арына Сабаленка размясцілася на дзявятай пазіцыі, Вікторыя Азаранка - на 39-м месцы, Аляксандра Сасновіч - 46-я.

Стужка навiн
0