Мінскі паўмарафон-2019: арганізатары раскрылі галоўныя інтрыгі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінскі паўмарафон-2018
Мінскі паўмарафон-2018 - Sputnik Беларусь
Упершыню ў забегу з'явіўся свой талісман, а прызавы фонд вырас на дзесяць тысяч долараў. І гэта не ўсё навіны.

Роўна месяц застаўся да Мінскага паўмарафон-2019. У сталіцы ён пройдзе ўжо ў пяты раз. Арганізатары рассакрэцілі галоўныя інтрыгі гэтага сезону. Падрабязнасці чытайце ў аглядзе Sputnik.

Новы талісман - пакуль без імя

У Мінскага паўмарафона з'явіўся свой маскот. Ім стаў заяц у спартыўнай форме бягуна.

Персанажа прадставілі публіцы ў чацвер у Нацыянальным прэс-цэнтры. Як заявілі арганізатары забегу, свайго героя яны вырашылі абраць пасля II Еўрапейскіх гульняў, чый персанаж, лісяня Лесік, вельмі спадабаўся публіцы.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от МИНСКИЙ ПОЛУМАРАФОН 2019 (@minskhalfmarathon.by)

На жаль, у зайца пакуль няма імя. Але арганізатары абвясцілі конкурс - прапанаваць свой варыянт можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова зайсці на афіцыйную старонку Мінскага паўмарафон у Instagram.

Прызавы фонд больш на 10 тысяч долараў

Такім чынам, у гэтым сезоне ён складзе 60 тысяч долараў. Пераможцам выплацяць грашовыя прызы ў залежнасці не толькі ад занятага месца, але і выніку па часе, сказаў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.

Ужо гатовыя медалі для паўмарафон, у іх афармленні выкарыстоўвалі беларускія нацыянальныя матывы.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от МИНСКИЙ ПОЛУМАРАФОН 2019 (@minskhalfmarathon.by)

40 тысяч удзельнікаў

Такая колькасць чалавек рыхтуецца пащдзельничаць у паўмарафоне. Арганізатары запэўнілі, што падчас рэгістрацыі ўжо пабіты рэкорды мінулага года - у 2018-м пабеглі больш за 35 тысяч.

Так, з Расіі падалі заяўкі 700 чалавек, якія прадставяць 85 гарадоў РФ. Прыкладна столькі расіян прыехалі ў Мінск у мінулым годзе.
Да заканчэння рэгістрацыі яшчэ застаецца час, і арганізатары спадзяюцца, што колькасць гасцей з РФ стане больш.

Таксама падалі заяўкі жыхары ЗША, Аўстраліі, Індыі, Японіі, Эфіопіі, Кеніі, Егіпта, Іспаніі і шэрагу іншых краін - усяго 57. Лідзіруюць па колькасці зваротаў беларусы.

Як і раней, на паўмарафоне будуць прапанаваны тры дыстанцыі - 5,5 км, 10,5 км і 21,1 км. Першая аказалася самай папулярнай па заяўках у мінулым годзе. Але арганізатары адзначылі расце цікавасць да дыстанцыі ў 10 кіламетраў.

Мазуронак не будзе

Знакамітая беларуская спартсменка Вольга Мазуронак будзе рыхтавацца да спаборніцтваў, таму на спартыўным свяце яе не будзе.
З беларускіх спартсменак чакаюць Святлану Кудзевіч і Ніну Савіну.

Хіжынкова: як правільна бегаць і які бегавы маршрут абраць у горадзе - Sputnik Беларусь
Відэа
Хіжынкова: як правільна бегаць і які бегавы маршрут абраць у горадзе

Складзеныя спісы знакамітых замежных гасцей. Як паведаміў Вадзім Дзевятоўскі, многія прыедуць з Афрыкі.

У мінулым годзе Мінскі паўмарафон атрымаў срэбны лэйбл ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый. Па апошніх патрабаванням, у забегу павінны ўдзельнічаць 12 спартсменаў, якія ўваходзяць у топ-200 свету (шэсць мужчын і шэсць жанчын).

Лёгкі душ

Для ўдзельнікаў рыхтуюць шмат сюрпрызаў. Так, на дыстанцыях ўпершыню запрацуюць зоны астуджэння, дзе можна прыняць лёгкі душ.

А калі ўдзельнікі не моцна стаміліся, яны змогуць патанцаваць. На дыстанцыях з'явіцца ўпершыню дэнс-пляцоўкі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў паўмарафону скончыцца 14 верасня. Але арганізатары папярэдзілі: калі жадаючых будзе шмат, то спісы закрыюць раней.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі