У ЕЭК вызначылі 4 накірункі для стварэння транснацыянальных кампаній

© Sputnik / Олеся ПрокопенкоВытворчы працэс на прадпрыемстве "Магілёўліфтмаш"
Вытворчы працэс на прадпрыемстве Магілёўліфтмаш - Sputnik Беларусь
Першым праектам стане стварэнне сумеснага прадпрыемства з удзелам беларускага "Магілёўліфтмаша" і расійскага вытворцы ліфтаў.

МІНСК, 16 жні - Sputnik. Ідэя стварэння транснацыянальных кампаній была падтрымана кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС, заявіў міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксандр Субоцін на прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik.

Паводле яго слоў, ЕЭК было даручана вывучыць перадавы сусветны вопыт у гэтай сферы, у першую чаргу бліжэйшага суседа - Еўрапейскага саюза.

"Аказалася, што ёсць шмат падводных камянёў, пачынаючы ад падаткаабкладання, і заканчваючы знаходжаннем штаб-кватэры. Даючы прэферэнцыі, можна скажаць нармальны бізнес-клімат", - адзначыў міністр ЕЭК.

У Еўрасаюзе транснацыянальныя кампаніі ствараліся, каб зняць бар'еры перамяшчэння тавараў унутры ЕС. Вопыт паказвае, што гэта больш іміджавыя рэчы, якія паказваюць, як можна інтэграваць магчымасці.

"Трэба больш дбайна і глыбока ў гэтай справе разабрацца. Мы папрасілі яшчэ час - і прапрацаваць гэтае пытанне больш глыбока, і вывучыць вопыт не толькі Еўрасаюза", - адзначыў Аляксандр Субоцін.

Пры гэтым ён распавёў, што міністры прамысловасці краін ЕАЭС вызначылі чатыры напрамкі, у якіх трэба ствараць такія кампаніі.

Міністр ЕЭК удакладніў, што гэта запатрабаваныя праекты на рыку Еўразійскага эканамічнага саюза. У гэты пералік патрапілі сумесны праект па выпуску прадукцыі "Магілёўліфтмаша" і расійскага вытворцы.

Таксама запатрабаваныя праекты ў сферы сельгастэхнікі, і цяпер спецыялісты вызначаюцца, у якім кірунку працаваць, а таксама выбіраюць паміж трактарамі і камбайнамі.

У цяперашні час на рынку ЕАЭС няма вытворчасці ёмістых акумулятараў або суперкандэнсатараў, таму гэты напрамак будзе запатрабаваны. Акрамя гэтага, прапрацоўваецца стварэнне асобнай лагістычнай кампаніі для аграрнага сектара.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі