Відэа

"Пабочны" за пультам: закуліссе адбору на дзіцячае "Еўрабачанне" – відэа

Падпісацца
Белтэлерадыёкампанія апублікавала відэа, на якім запісаны момант працы гукарэжысёраў на адборы на дзіцячае "Еўрабачанне". Глядзіце кадры, знятыя камерамі назірання ў студыі.

Адбор на конкурс адбыўся напярэдадні: журы выбрала дзесяць фіналістаў, якія будуць змагацца за права прадстаўляць Беларусь у Польшчы. Пры гэтым у іх лік не ўвайшоў калектыў "Нясумны ўзрост", у якім выступае Арцём Макей - сын міністра замежных спраў рэспублікі Уладзіміра Макея і актрысы Веры Паляковай. Пазней Палякова паведаміла Sputnik, што тэхнічная арганізацыя мерапрыемства была не на ўзроўні - падчас выступу гурта мікрафоны пачалі "фаніць".

"Хочам паведаміць, што адстройка мікрафонаў з артыстамі гурта "Нясумны ўзрост" праводзілася пры непасрэдным удзеле гукарэжысёра гурта Ігара Савенкі - ён уваходзіў у склад каманды групы", - сказалі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Там таксама ўдакладнілі, што перад выступам рабят адбыліся два прагоны песні, пасля чаго Савенка пацвердзіў нармальную працу абсталявання. Акрамя таго, яму далі магчымасць знаходзіцца за гукарэжысёрскім пультам падчас выканання песні "Файна".

У Белтэлерадыёкампаніі заявілі, што праз некаторы час пасля запуску фанаграмы з-за дзеянняў гукарэжысёра "Нясумнага ўзросту" пачаліся праблемы з гукам, якія пазней былі выпраўленыя спецыялістамі канала.

У кампаніі паведамілі, што шкадуюць аб тым, што адбылося і гатовы ў канструктыўным ключы вырашаць усе пытанні.

Стужка навiн
0