"Шчыт Саюза - 2019": падрыхтоўка стартуе з манеўраў ваенных інжынераў

© Sputnik / Сергей Русанов / Перайсці ў фотабанкСпаборніцтвы інжынерных войскаў, архіўнае фота
Спаборніцтвы інжынерных войскаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Кіраваць маштабнымі вераснёўскімі вучэннямі будуць начальнік Генштаба Мінабароны Беларусі і камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі.

МІНСК, 26 жні - Sputnik. Вучэнне інжынерных войскаў узброеных сіл Беларусі і Расіі пройдзе з 27 па 29 жніўня на базе 333-га цэнтра баявой падрыхтоўкі Заходняй ваеннай акругі (РФ), паведамілі ў беларускім абаронным ведамстве.

Падрыхтоўка ваеннай тэхнікі - Sputnik Беларусь
Беларускія вайскоўцы пачалі пагрузку тэхнікі для вучэнняў "Шчыт Саюза - 2019"

Сумесныя тактыка - спецыяльныя манеўры будуць праведзены ў рамках падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019".

"Вучэнне ваенных інжынераў пройдзе ў два этапы. Падчас першага этапу будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі выканання задач інжынернага забеспячэння. На другім этапе - пытанні кіравання падраздзяленнямі ў ходзе выканання задач інжынернага забеспячэння", - паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе Мінабароны.

Беларускія і расійскія ваенныя адпрацуюць зладжанасць падчас падрыхтоўкі абарончай аперацыі, сказалі ў міністэрстве. Акрамя гэтага, падчас трохдзённага вучэння будзе правераны ўзровень гатоўнасці інжынерных войскаў узброеных сіл дзвюх краін да сумесных дзеянняў абарончай аперацыі, іх узаемадзеяння.

"Шчыт Саюза - 2019" пройдзе ў перыяд з 13 па 19 верасня 2019 года пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны Беларусі і камандуючага войскамі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі