Гарачая восень: на панядзелак у Беларусі аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі

© Sputnik / Мария АмелинаГарачая восень: на панядзелак у Беларусі аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі
Гарачая восень: на панядзелак у Беларусі аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У асобных раёнах краіны сіноптыкі прагназуюць да +31°С, пры гэтым у заходняй частцы краіны магчымы навальніцы.

МІНСК, 2 вер - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на панядзелак 2 верасня, паведамілі ў Белгідрамеце.

У Мінску ноччу і раніцай магчымы слабы туман, днём паветра прагрэецца да 25-27 градусаў.

Гарачэй за ўсё будзе ў Брэсце - там чакаецца да +31°С днём, ноччу ападкаў не абяцаюць, а вось днём кароткачасовы дождж пройдзе з верагоднасцю 80-90%, акрамя таго, сіноптыкі не выключаюць верагоднасць навальніцы.

Невялікі дождж з навальніцай магчымы і ў Гродне, там, праўда, будзе крыху менш горача - 26-28 градусаў цяпла.

А вось у Віцебску, Гомелі і Магілёве ападкаў не чакаецца, тэмпература паветра складзе +24..+26°C у Віцебску і Магілёве, у размешчаным на поўдні краіны Гомелі сіноптыкі прагназуюць +27..+29°С.

Стужка навiн
0