Лукашэнка з сынам наведалі першы матч мінскага "Дынама" ў новым сезоне КХЛ

© Sputnik / Виктор ТолочкоМатч мінскага "Дынама" супраць ніжнекамскага "Нафтахіміка"
Матч мінскага Дынама супраць ніжнекамскага Нафтахіміка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў першы матч хакейнага клуба "Дынама-Мінск" у новым сезоне КХЛ, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

МІНСК, 3 вер - Sputnik. Учора "зубры" стартавалі ў новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі хатнім матчам супраць ніжнекамскага "Нафтахіміка". Паядынак прайшоў на "Мінск-Арэне".

© Sputnik / Виктор Толочко"Зубры" пачынаюць новы новы сезон КХЛ у абноўленым стылі
Лукашэнка з сынам наведалі першы матч мінскага Дынама ў новым сезоне КХЛ - Sputnik Беларусь
"Зубры" пачынаюць новы новы сезон КХЛ у абноўленым стылі

Матч наведаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Мікалаем.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМікалай Лукашэнкі ў майцы "Дынама-Мінск"
Лукашэнка з сынам наведалі першы матч мінскага Дынама ў новым сезоне КХЛ - Sputnik Беларусь
Мікалай Лукашэнкі ў майцы "Дынама-Мінск"
© Sputnik / Виктор Толочко"Бела-сінія" падрыхтавалі для кожнага заўзятара падарунак - футболку з літарай D, выкананай у новым стылі
Лукашэнка з сынам наведалі першы матч мінскага Дынама ў новым сезоне КХЛ - Sputnik Беларусь
"Бела-сінія" падрыхтавалі для кожнага заўзятара падарунак - футболку з літарай D, выкананай у новым стылі

Першы матч "бела-сінія" правялі пры запоўненых трыбунах. Перад гульнёй заўзятары сталі сведкамі і ўдзельнікамі яркага 3D-шоу.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПерад гульнёй - традыцыйнае шоу, але таксама ў новым фармаце
Лукашэнка з сынам наведалі першы матч мінскага Дынама ў новым сезоне КХЛ - Sputnik Беларусь
Перад гульнёй - традыцыйнае шоу, але таксама ў новым фармаце

Акрамя таго, перад матчам быў прэзентаваны абноўлены стыль каманды. Яшчэ ў канцы жніўня клуб анансаваў рэбрэндынг "зуброў", а на вялікай прэс-канферэнцыі перад стартам сезона галоўны трэнер Крэйг Вудкрафт заўважыў: вельмі сімвалічна, што каманда, якая нацэлілася на амаладжэнне складу, вырашыла трохі змяніць знешні выгляд.

© Sputnik / Виктор ТолочкоХакеіст "Дынама-Мінск" Аляксандр Паўловіч
Лукашэнка з сынам наведалі першы матч мінскага Дынама ў новым сезоне КХЛ - Sputnik Беларусь
Хакеіст "Дынама-Мінск" Аляксандр Паўловіч

Яшчэ адной навінай стала пераабсталяваная пляцоўка "Мінск-Арэны" пад фінскі фармат: яна зменшылася. "Зубры" станоўча ацанілі новыя памеры лёду, адзначыўшы, што цяпер хакей стане больш хуткім і відовішчным.

Стужка навiн
0