МЗС Францыі пракаментаваў сітуацыю c акрэдытацыяй Sputnik і RT

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкЛагатып тэлеканала RT
Лагатып тэлеканала RT - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Еўрапарламент ў 2016 годзе прыняў рэзалюцыю аб неабходнасці процідзеяння расійскім СМІ, пры гэтым галоўнымі пагрозамі ў дакуменце назвалі інфармагенцтвы Sputnik і RT.

МІНСК, 10 вер - Sputnik. Журналісты выдання Russia Today і інфармагенцтва Sputnik свабодна працуюць на тэрыторыі Францыі, ім не забараняюць доступ нікуды, пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі кіраўнік МЗС краіны Жан-Іў Ле Дрыян.

Галоўны рэдактар тэлеканала RT і МІА Россия сегодня Маргарыта Сіманьян - Sputnik Беларусь
Сіманьян распавяла пра ўплыў заходніх "пужалак" на рэйтынгі RT і Sputnik

"Я думаю, што журналісты RT свабодна працуюць на тэрыторыі Францыі, ім нікуды не забаронены доступ. І савет радыёвяшчання сказаў, што былі некаторыя парушэнні, але Францыя выступае за свабоду слова, яна была адной з краін, якія выступілі з ініцыятывай па абароне журналістаў сумесна з працай "Рэпарцёраў без межаў", - падкрэсліў ён.

Ён адзначыў, што, магчыма, трэба працягваць працаваць сумесна з Расіяй у рамках дэкларацыі і прымяніць яе ў дачыненні да журналістаў Расіі.

Рэакцыя Расіі

"Віншую RT, што вас назвалі журналістамі сёння", - адрэагаваў на заяву Ле Дрыяна кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

Сітуацыя з расійскімі СМІ на Захадзе абвастраецца з кожным годам. Нагадаем, у 2016 годзе Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб неабходнасці процідзеяння расійскім СМІ, пры гэтым галоўнымі пагрозамі ў дакуменце названыя Sputnik і RT.

Асабліва абвастрылі сітуацыю заявы шэрагу заходніх палітыкаў і прэзідэнта Францыі аб тым, што Sputnik і RT умяшаліся ў выбары ў ЗША і Францыі.

Пры гэтым яны не прывялі ніякіх доказаў падобных фактаў. Расійскі бок назваў гэтыя заявы палітыкаў неабгрунтаванымі і галаслоўнымі.

Стужка навiн
0