Названы імёны вядучых адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

© Sputnik / Виктор ТолочкоХелена Мерааі
Хелена Мерааі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фінал нацыянальнага адбору адбудзецца ўжо праз тыдзень, за права паехаць на шоу будуць змагацца 10 маладых выканаўцаў і груп.

МІНСК, 13 вер - Sputnik. Вядучымі фіналу нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019" будуць Хелена Мерааі і Андрэй Макаёнак, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Беларусь абярэ свайго прадстаўніка на папулярны дзіцячы песенны конкурс ужо 20 верасня. Пераможца нацадбору выступіць на сцэне "Еўрабачання" 24 лістапада ў польскім Глівіцэ.

У фінал нацадбору на дзіцячае "Еўрабачанне" сёлета выйшлі выключна дзяўчынкі: Лізавета Міснікава, Анастасія Жабко, Марыя Жыліна, Ксенія Галецкая, гурт "Мonkey Tops", Сафія Храловіч, Сафія Рустамава, гурт "Зефір", Арына Пехцерава і Марыя Ермакова.

Фінальнае шоу пакажуць у эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Як нагадалі ў медыяхолдынгу, пераможцы адбору вызначаць па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы.

"Увесь вечар разам з удзельнікамі фіналу і тэлегледачамі будуць вядучыя - Хелена Мерааі і Андрэй Макаёнак. У якасці спецыяльных гасцей у фінальным гала-канцэрце прымуць удзел прадстаўнікі Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" розных гадоў - Вольга Сацюк, Аляксандр Міненак, Хелена Мерааі і Даніэль Ястрэмскі", - адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі і дадалі, што артысты прадставяць фанатам конкурсу свае новыя песні.

Стужка навiн
0