Прэзідэнт УЕФА наведае Мінск

© AP / Gregorio BorgiaПрэзідэнт УЕФА Аляксандэр Чэферын
Прэзідэнт УЕФА Аляксандэр Чэферын - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Візіт прэзідэнта УЕФА Аляксандэра Чэферына запланаваны ўжо на бліжэйшы чацвер. Навошта футбольны функцыянер наведае Беларусь - невядома.

МІНСК, 17 вер - Sputnik. Прэзідэнт УЕФА Александэр Чэферын наведае Мінск у бліжэйшы чацвер, паведамілі ў аўторак у Беларускай федэрацыі футбола.

Александэр Чэферын - славенскі юрыст, з 2016 года ўзначальвае Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА).

Як стала вядома ў аўторак, ужо на гэтым тыдні буйны спартыўны функцыянер наведае Мінск. Як паведамілі ў Беларускай федэрацыі футбола, у чацвер ён дасць у беларускай сталіцы прэс-канферэнцыю. Акрамя Чэферына на ёй таксама выступіць кіраўнік беларускай федэрацыі Уладзімір Базанаў.

Мэта візіту прэзідэнта УЕФА ў Мінск на дадзены момант невядомая.

Стужка навiн
0