Сталі вядомыя імёны лаўрэатаў прэміі Гедройца

© Sputnik / Марына СерабраковаКнігарня
Кнігарня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе ўпершыню ўручылі ўзнагароду ў намінацыі "Выбар Алексіевіч" - пераможца атрымаў iPhone Xr.
МІНСК, 26 вер - Sputnik. Напярэдадні ў Палацы мастацтваў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Прэміі Гедройца.
Першае месца "за канцэптуальнае ўвасабленне светаадчування сучаснага грамадства і эфектыўнае выкарыстанне авангардысцкіх тэхнік пісьма" заняў раман Іллі Сіна "Libido". Першае месца прадугледжвае грашовы прыз у памеры 14 тысяч беларускіх рублёў.
Другое месца дасталася Міхалу Андрасюку з кнігай "Поўня" "за адметную інтэрпрэтацыю нацыянальный міфапаэтычнай традыцыі". Ён адправіцца на шатдандскі востраў Готланд у літаратурную рэзідэнцыю.
Трэцяе месца атрымала кніга Алены Брава "Садомская яблыня" "за глыбіню сацыяльнай дыягностыкі сродкамі мастацкай літаратуры". Уладальніку літаратурнай бронзы арганізатары паабяцалі магчымасць выхаду аўдыёкнігі.
У гэтым годзе ўпершыню была ўручана ўзнагарода ў намінацыі "Выбар Алексіевіч". Нобелеўская лаўрэатка абрала пераможцам Сяргея Календу з кнігай "Часам панкі паміраюць".
Стужка навiн
0