ЦВК апублікаваў выніковую яўку выбаршчыкаў за 5 дзён датэрміновага галасавання

© Sputnik / Анна СоколоваБюлетэнь для галасавання на парламенцкіх выбарах
Бюлетэнь для галасавання на парламенцкіх выбарах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У параўнанні з мінулымі выбарамі яўка выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання была больш чым на 4% ніжэй.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Амаль 36% выбаршчыкаў прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах у Беларусі, вынікае са статыстыкі, апублікаванай ЦВК рэспублікі.

Парламенцкія выбары пройдуць сёння ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Парламенцкія выбары пройдуць сёння ў Беларусі

Напярэдадні ў краіне быў заключны дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Выбарчыя ўчасткі завяршылі працу ў 19:00.

Паводле дадзеных ЦВК, удзел у датэрміновым галасаванні прынялі 35,77% выбаршчыкаў. Найбольш актыўна свае галасы аддавалі ў Гомельскай вобласці (39,41%), а ў Мінску самы нізкі працэнт (28,56%). Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6,9 мільёна чалавек.

На папярэдніх парламенцкіх выбарах у рэспубліцы, у 2016 годзе, яўка выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання склала 31,29%.

Асноўны дзень галасавання сёння, 17 лістапада. Выбарчыя ўчасткі - іх у краіне 5831 - адкрыліся ў 08:00 і будуць працаваць да 20:00.

Напярэдадні кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што за апошнія дзесяць гадоў на выбары акрэдытавана самая вялікая колькасць міжнародных назіральнікаў - 1032.

Стужка навiн
0