Відэа

Недашывін: Оруэл папярэджваў нас антыўтопіямі і ён мае рацыю

Падпісацца
Аб творчасці антыўтапіста Джорджа Оруэла, Срэбным стагоддзі рускай літаратуры і нашай будучыні разважае расійскі пісьменнік, літаратуразнаўца Вячаслаў Недашывін.

Свет знаходзіцца ў кропцы біфуркацыі, на раздарожжы. І прычын для гэтага дастаткова: сусветны эканамічны тупік, экалагічныя праблемы, будучая змена тэхналагічнага ўкладу... Усё гэта складаецца ў "крызіс-матрошку": выкрываючы адну праблему, мы адразу ж на натыкаемся на наступную. Пры гэтым агульнай ідэі, якая згуртавала б і павяла за сабой масы, не праглядаецца.

У такія перыяды чалавецтва шукае прыстанішча і знаходзіць іх альбо ў кансерватызме, альбо ў прарокаў, да якіх смела можна аднесці і пісьменніка-антыўтапіста Джорджа Оруэла. Пра гэта і не толькі гледачам Sputnik распавёў вядомы расійскі літаратуразнаўца, пісьменнік і кінадакументаліст Вячаслаў Недашывін.

"Калі ў нас з'явіўся Сноудэн са сваімі выкрыццямі, вы не паверыце, на Захадзе наклады рамана "1984" выраслі на шэсць тысяч адсоткаў! Гэта небывала! Мала таго, што з тых самых часоў, з 50-х, быў 40 мільёнаў наклад агульны, так тыражы растуць і сёння", - кажа Недашывін.

І пісьменнік лёгка знаходзіць гэтаму тлумачэнне: праз дзесяцігоддзі прароцтва Оруэла спраўджваюцца адно за адным. Калі ў рэальным 1984-м падлічвалі прадказанні антыўтапіста, высветлілася, што з 137 спраўдзілася каля 100. Але сёння становяцца рэальнасцю яго самыя галоўныя асцярогі пра будучыню чалавецтва.

"Я спецыяльна паспрабаваў вылічыць гэта: згортванне і знішчэнне дэмакратыі, таемныя дамоўленасці урадаў, улада магутных міжнародных карпарацый, гэта значыць, алігархічны калектывізм, чаго ён і баяўся. А яшчэ пошук і навязванне нацыям знешніх ворагаў, скажэнне рэальнасці, знікненне ісціны як такой ..." , - разважае пісьменнік.

Гутарку з расійскім пісьменнікам, літаратуразнаўцам Вячаславам Недашывіным глядзіце ў відэазапісы Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0