Улады разглядаюць магчымасць зрабіць 2 студзеня выхадным без адпрацоўкі

© Sputnik / Виктор ТолочкоУлады разглядаюць магчымасць зрабіць 2 студзеня выхадным без адпрацоўкі
Улады разглядаюць магчымасць зрабіць 2 студзеня выхадным без адпрацоўкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней паведамлялася, што гэты дзень у Беларусі могуць зрабіць выхадным, але адпрацаваць яго прыйдзецца ў суботу, 4 студзеня.

МІНСК, 9 сне - Sputnik. Урад разглядае пытанне пра тое, каб зрабіць 2 студзеня выхадным днём без адпрацоўкі, пра гэта Sputnik паведаміла інфармаваная крыніца.

Раней паведамлялася, што гэты дзень збіраюцца зрабіць выхадным, але адпрацаваць гадзіны беларусам прыйдзецца пазней - у суботу 4 студзеня. На днях прэм'ер-міністр Сяргей Румас паведаміў, што ўрад унёс у Адміністрацыю прэзідэнта праект указа з нагоды выхаднога 2 студзеня.

Па дадзеных крыніцы Sputnik, урад у бліжэйшыя дні разгледзіць магчымасць зрабіць 2 студзеня выхадным без адпрацоўкі. Такім чынам, нібыта, улады адрэагавалі на прапанову беларусаў даць больш дзён дня адпачынку ў навагоднія святы.

Нагадаем, яшчэ ўвосень беларусы запусцілі ў інтэрнэце петыцыю з просьбай зрабіць 31 снежня і 2 студзеня выхаднымі без наступных адпрацовак. Пры гэтым на днях стала вядома, што ўрад прыняў рашэнне не рабіць 31 снежня 2019 года выхадным днём. Паводле слоў прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, былі апытаныя працоўныя калектывы, якія выказаліся за тое, каб пакінуць гэты дзень рабочым. Улады вырашылі не пазбаўляць беларусаў магчымасці павіншаваць калегаў.

Стужка навiн
0