Міжнародны конкурс імя Андрэя Сценіна адкрывае прыём заявак

© Sputnik / Илья ПиталевМіжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прызавы фонд конкурсу ў 2020 годзе складзе 125, 100 і 75 тысяч рублёў за першае, другое і трэцяе месца ў кожнай намінацыі.

МІНСК, 20 сне - Sputnik. Па традыцыі 22 снежня, у дзень нараджэння Андрэя Сценіна, фотакарэспандэнта МІА "Россия сегодня", стартуе прыём работ на конкурс, які носіць яго імя і заснаваны медыягрупай у памяць пра калегу ў 2014 годзе.

Жанчына з дзіцем - уцекачы з Сірыі - у адным з дамоў у горадзе Хальбах на поўначы Лівана. 14.04.2013 - Sputnik Беларусь
Фота
Вачыма Андрэя Сценіна: Бенгазі, Джалал-Абад, Хомс - болевыя кропкі планеты

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы фотапрафесіяналаў ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў, прыём заявак адкрыты да 29 лютага 2020 года. Серыі і адзінкавыя фатаграфіі можна падаць на партале stenincontest.ru на рускай, англійскай і кітайскай мовах. За прызавыя месцы суіскальнікі 2020 года будуць змагацца ў чатырох намінацыях - "Галоўныя навіны", "Спорт", "Мая планета", "Партрэт. Герой нашага часу". У кожную з намінацый можна падаць па адной адзіночнай працы і адной серыі.

Прызавы фонд конкурсу ў 2020 годзе складзе 125, 100 і 75 тысяч рублёў за першае, другое і трэцяе месца ў кожнай намінацыі. Уладальнік вышэйшай узнагароды конкурсу імя Сценіна - Гран-пры - атрымае 700 тысяч рублёў. Не менш важнай стане і магчымасць для маладых фотарэпарцёраў паказаць свае працы на расійскіх і міжнародных пляцоўках - выставачнае турнэ лаўрэатаў конкурсу ўжо стала яго неад'емнай часткай і ўключае некалькі дзясяткаў гарадоў у Еўропе, Азіі, Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, на Блізкім Усходзе.

З 2018 года ў лік экспазіцыйных пляцовак конкурсу ўваходзіць нью-ёркская штаб-кватэра галоўнай міжнароднай арганізацыі па ўмацаванню міру і бяспекі ўсіх краін, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Куратар Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, кіраўнік службы візуальных праектаў МІА "Россия сегодня" Аксана Алейнік адзначыла:

"Конкурс імя Андрэя Сценіна ў 2020 годзе выходзіць на новы рубеж - у 2019 годзе ён адзначыў свой першы юбілей, пяць гадоў, і мы хочам, каб і наступныя пяць, дзесяць і больш гадоў конкурс дынамічна развіваўся і рос. Чакаем у новым годзе на конкурс яшчэ больш удзельнікаў, яшчэ больш цікавых работ. Адкрываць новыя імёны ў фатаграфіі - задача неверагодна займальная і адказная, і я ўпэўненая, міжнароднае журы ў 2020 годзе справіцца з гэтым бліскуча. Запрашаем маладых фотарэпарцёраў усяго свету на конкурс-2020 і жадаем ім поспеху!"

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў 2019 годзе прайшоў пры падтрымцы найбуйнейшых расійскіх і міжнародных СМІ, інфармагенцтваў і фотасуполак. Партнёрамі некалькіх намінацый сталі Шанхайская аб'яднаная медыягрупа (ШАМГ), інтэрнэт-партал газеты "Чайна Дэйлі", агульнаарабскай інфармацыйны холдынг Аль-Маядын ТБ, а таксама адна з найбуйнейшых гуманітарных арганізацый свету - Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК).

Стужка навiн
0