Відэа

Агонь! Глядзіце, як беларускія ваенныя збіваюць дроны

Падпісацца
З зенітнай устаноўкі або з борта верталёта - глядзіце на відэа, з чаго можна ўдарыць па беспілотніку.

Метэазонд стаў мішэнню ваенных на палігоне "Даманава". На ім адрэпеціравалі выяўленне, распазнаванне і перахоп паветраных цэляў. Стралялі па зондзе з верталётаў Мі-23 і Мі-8МТВ-5. Памер зонда - усяго два метры.

А летам на тым жа палігоне зенітчыкі збілі іншы беспілотнік. Тады высакакласную працу прадэманстравалі спецыялісты, якія збілі беспілотны Supercam S350 з зенітна-ракетнага комплексу "АСА".

Дроны не абавязкова збіваць са зброі, іх можна глушыць адмысловымі сістэмамі. Аднак такія сістэмы даволі дарагія, таму беларускія ваенныя рэпеціруюць знішчэнне беспілотнікаў такім дзейсным чынам.

Аўтары телеграм-канала "Ад вінта: авіяцыя Беларусі" падзяліліся з карэспандэнтамі Sputnik відэападборкай самых эфектных трэніровачных нападаў вайскоўцаў на дроны. Глядзіце на відэа, з чаго можна ўдарыць па беспілотніку.

Стужка навiн
0