Хакейная каманда Лукашэнкі ў 16-ы раз выйшла ў фінал Каляднага турніру

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў фотабанкКлюшка і шайба, архіўнае фота
Клюшка і шайба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У фінальным паядынку 7 студзеня яна пазмагаецца з расіянамі, якія ўжо тройчы выйгравалі гэтыя спаборніцтвы.

МІНСК, 7 сту - Sputnik. Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стала другім фіналістам XVI Каляднага турніру сярод аматараў у Мінску, раней у фінал выйшла зборная Расіі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка - аб ЧС па хакеі: гэта будзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету

Каманда Лукашэнкі перамагла ў сваім паўфінале супернікаў з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з лікам 9:5 (3:1, 4:3, 2:1). Лепшыя гульцы матча: Міхаіл Грабоўскі і Джума Аль-Дахеры.

Дзве шайбы ў вароты сапернікаў аформіў прэзідэнт краіны. Акрамя таго, яшчэ два галы былі забітыя з яго удзелам, ён зрабіў выніковыя перадачы. Акрамя прэзідэнта, шайбу ў вароты ААЭ адправілі Аляксандр Макрыцкі, Аляксандр Радзінскі, Аляксандр Кулакоў, Аляксей Міхалёў і Міхаіл Грабоўскі. Яшчэ два галы забіў Алег Антоненка.

У фінале 7 студзеня беларусы будуць змагацца з расіянамі, якія ўжо тройчы выйгравалі гэтыя спаборніцтвы.

Расійская каманда ў сваім паўфінале аказалася мацнейшай за зборную Фінляндыі - 5:2 (1:1, 2:0, 2:1). Абодва матчы ½ праходзілі на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны".

Акрамя фіналу, у аўторак 7 студзеня таксама пройдзе паядынак за бронзу паміж камандамі Фінляндыі і ААЭ.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі