Першы смяротны прысуд у 2020 годзе вынесены ў Беларусі - адразу дваім

© Sputnik / Андрей Старостин / Перайсці ў медыябанкСудовы малаток
Судовы малаток - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жыхарку Чэрыкава, мясцовую настаўніцу, забілі з асаблівай жорсткасцю мінулай вясной і падпалілі яе дом.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда прысудзіла да смяротнага пакарання двух абвінавачаных у забойстве настаўніцы ў Чэрыкаве.

Кіраўнік РНПЦ транспланталогіі Алег Румо - Sputnik Беларусь
Трансплантолаг і сенатар Румо выказаўся пра смяротнае пакаранне ў Беларусі

Прысуд быў абвешчаны сёння, справа разглядалася на выязным судовым пасяджэнні ў судзе Чэрыкаўскага раёна. На абвяшчэнні прысутнічалі праваабаронцы і шматлікія прадстаўнікі СМІ.

Суд прызнаў двух мясцовых жыхароў вінаватымі ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю і па папярэдняй змове і прызначыў ім выключную меру пакарання ў выглядзе смяротнай кары.

Такім чынам, суд падтрымаў пазіцыю дзяржаўнага абвінаваўцы, якая прасіла прызначыць абвінавачаным вышэйшую меру пакарання.

Дадзены прысуд Магілёўскага абласнога суда неканчатковы. Ён можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.

Гэта першы смяротны прысуд, які быў вынесены ў Беларусі ў 2020 годзе.

Двух родных братоў 19 і 20 гадоў судзілі за тое, што яны нанеслі жанчыне каля 140 нажавых раненняў. Па дадзеных следства, абвінавачаныя катавалі ахвяру ўсю ноч і пад раніцу падпалілі яе дом, каб схаваць сляды злачынства - такім чынам яны адпомсцілі за сваю сястру. Ахвяра прапанавала пазбавіць яе бацькоўскіх правоў.

Падчас папярэдняга расследавання было ўстаноўлена, што настаўнік-дэфектолаг СШ №2 Чэрыкава звярнулася ў мясцовы сацыяльна-педагагічны цэнтр з паведамленнем пра тое, што родная сястра абвінавачаных неналежным чынам выконвае свае абавязкі па выхаванні малалетніх дзяцей, і яны знаходзяцца без нагляду.

У мінулым годзе ў рэспубліцы былі вынесеныя тры смяротныя прысуды. Вышэйшую меру пакарання ў Беларусі выносяць за асабліва цяжкія злачынствы, гэтае пакаранне прымяняецца да мужчын, якія дасягнулі 18 гадоў. Жанчынам, непаўналетнім і старым смяротнае пакаранне не прызначаюць.

У цяперашні час у Беларусі пакарання чакаюць яшчэ два чалавекі - Віктар Паўлаў, які забіў ў Віцебскім раёне двух пажылых жанчын, і Віктар Сергель, які пазбавіў жыцця 8-месячную дзяўчынку ў Лунінцы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0