Вешанкі растуць у студзені ў Белавежскай пушчы

© Photo : Национальный парк "Беловежская пуща" / Вячеслав КравчукВешанкі растуць у студзені ў Белавежскай пушчы
Вешанкі растуць у студзені ў Белавежскай пушчы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самая нізкая сярэднесутачная тэмпература за снежань на мясцовай метэастанцыі склала 1,11°C.

МІНСК, 13 сту - Sputnik. Вешанкі працягваюць расці пасля Новага года ў Белавежскай пушчы. Пра гэта паведамілі ў панядзелак у прэс-службе нацыянальнага парку.

"Самая нізкая сярэднесутачная тэмпература за снежань на нашай метэастанцыі склала 1,11°C, максімальная сярэднясутачная за той жа перыяд - 5,12°C", - паведамілі прадстаўнікі парку.

Супрацоўнікі канстатавалі, што з-за цёплага надвор'я нават пасля навагодніх святаў тут працягваюць расці вешанкі. Карысныя грыбы, адзначаюць у Белавежскай пушчы, з'яўляюцца папулярным інгрэдыентам для гатавання розных страў.

© Photo : Национальный парк "Беловежская пуща" / Вячеслав КравчукВешанкі растуць у студзені ў Белавежскай пушчы
Вешанкі растуць у студзені ў Белавежскай пушчы - Sputnik Беларусь
Вешанкі растуць у студзені ў Белавежскай пушчы

"Грыб шырока распаўсюджаны ў лясах умеранай зоны. Селіцца часцей за ўсё на лісцяных дрэвах (...), шукаць іх трэба не ў траве, а на ствалах і пнях", - растлумачылі ў навуковым аддзеле.

Анамальна цёплае надвор'е ўсталявалася ў рэспубліцы. Так, у сярэдзіне снежня спецыялісты Бярэзінскага біясфернага запаведніка зафіксавалі з'яўленне першацветаў на тэрыторыі Лепельскага раёна. Тады ў запаведніку адзначалі, што напярэдадні Новага года беларусы змогуць знайсці ў лясах рэспублікі пралескі.

У цэлым жа сінаптычную сітуацыю кліматолагі называюць нетыповай для сярэдзіны зімы, тэмпературны фон вышэй за кліматычную норму ў асноўным на 3-6°C. Па дадзеных Белгідрамета, надвор'е, якое беларусы назіраюць сёння, найбольш верагоднае і для астатку зімы.

Стужка навiн
0