https://bel.sputnik.by/20250118/1033080924.html
Вадохрышча: традыцыі і парады
Вадохрышча: традыцыі і парады
Sputnik Беларусь
На святочным вадохрышчанскім стале абавязкова павінна быць традыцыйная куцця, а акунацца ў палонку можна лепш пасля споведзі і прычасці. 18.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-18T09:32+0300
2025-01-18T09:32+0300
2025-01-18T09:32+0300
рэлігія
беларусь
вадохрышча
цiкавосткi
праваслаўе
царкоўнае свята
беларуская праваслаўная царква
бпц
прыкметы
народныя прыкметы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101370/44/1013704422_0:45:2501:1451_1920x0_80_0_0_037db154ef65a83086a8a0fa7c4fb099.jpg
Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Вадохрышча 19 студзеня. Sputnik распавядае пра гісторыю, добрыя традыцыі і катэгарычныя забароны аднаго з галоўных праваслаўных свят.Евангельская гісторыяЕвангелле апавядае, што Ісус Хрыстос, каб прыняць хрышчэнне, прыйшоў да Іаана Хрысціцеля, які жыў у Вірфары каля ракі Іардан. Тады Збавіцелю было 30 гадоў. Убачыўшы яго, Іаан вельмі здзівіўся і сказаў:На гэта Ісус адказаў яму:У гэты час неба адчынілася, і Святы Дух сышоў на Хрыста ў вобразе голуба. А голас з нябёсаў сказаў:Пасля свайго хрышчэння Ісус Хрыстос пайшоў у пустыню, каб у адзіноце, малітве і посце падрыхтавацца да выканання сваёй місіі. Сорак дзён Ён нічога не еў. Калі яны прайшлі, з’явіўся д’ябал і тры разы паспрабаваў спакусіць яго на грэх, але Ісус вытрымаў.Што трэба рабіць на ВадохрышчаСвяточную раніцу варта пачынаць з малітвы аб тым, каб хваробы абыходзілі вас і вашых родных бокам, сярод блізкіх панавалі мір і дабрабыт, а запаветныя мары ўвасабляліся ў жыццё. Дом неабходна асвяціць святой вадой.Сны, якія вы ўбачылі ў ноч з 18 на 19 студзеня, лічацца прарочымі: іх неабходна запомніць, бо яны могуць спраўдзіцца. Вельмі сімвалічна – да вялікага шчасця – браць шлюб у гэтае свята і хрысціць дзяцей. Таксама продкі заўважалі: калі на Вадохрышча рабіць добрыя справы, то дабро вернецца ў стократным памеры.Святую ваду, набраную на Вадохрышча, па традацыі захоўваюць увесь год: ёй можна акрапіць дом і піць на пусты страўнік.Вада дапамагае як падчас хвароб, так і жыццёвых выпрабаванняў. Дарэчы, набіраць цэлую каністру не абавязкова: свяшчэннікі раяць набіраць маленькую бутэлечку, каб пасля разбавіць ваду ў большай ёмістасці і раздаць родным.Напярэдадні свята вернікі прытрымліваюцца посту. На святочным стале 19 студзеня абавязкова павінна быць традыцыйная куцця з пшаніцы ці рысу з мёдам, разынкамі, макам і курагой, а таксама ўзвар, кашы, стравы з рыбы, варэнікі і здоба.Што нельга рабіць на ВадохрышчаУ святочны дзень забаронена працаваць і займацца любымі хатнімі справамі: напрыклад, мыць бялізну, чысціць у доме і нават шыць або вязаць.Яшчэ ў дзень Вадохрышча забаронена варажыць: лічыцца, што гэта можа негатыўна паўплываць на лёс.Адна з вадохрышчанскіх рэкамендацый – ніякіх лаянак. Бо ёсць такая прыкмета, што любая сварка ў доме можа апаганіць святую ваду. Так што свята прапануецца правесці ў цёплай хатняй абстаноўцы і абавязкова памаліцца разам з роднымі.Ліць слёзы ў гэты дзень таксама нельга, інакш ёсць рызыка горка плакаць да наступнага Вадохрышча. Таксама вельмі строга забаронена скардзіцца, пляткарыць і паклёпнічаць нават на сваіх самых зацятых ворагаў. Адганяць ад сябе благія думкі трэба і тады, калі набіраеце ці п’еце святую ваду: яна можа страціць свае гаючыя ўласцівасці.Згодна з прыкметамі, у гэты дзень нельга піць алкагольныя напоі, а тым больш ўжываць іх перад акунаннем у палонку: гэтым дзеяннем вы парушаеце рэлігійны абрад і ў дадатак рызыкуеце здароўем з медыцынскага пункту гледжання.І, зразумела, па традыцыі нельга апускацца ў ваду без споведзі і прычасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101370/44/1013704422_136:0:2355:1664_1920x0_80_0_0_a82931073ccec04c76c7f6e70120313e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вадохрышча гісторыя рэлігійнага свята народныя беларускія традыцыі забароны куцця варажба споведзь палонка рэлігія культура беларусь крещение история религиозный праздник народные белорусские традиции запреты кутья сочельник гадание исповедь прорубь религия
вадохрышча гісторыя рэлігійнага свята народныя беларускія традыцыі забароны куцця варажба споведзь палонка рэлігія культура беларусь крещение история религиозный праздник народные белорусские традиции запреты кутья сочельник гадание исповедь прорубь религия
Вадохрышча: традыцыі і парады
На святочным вадохрышчанскім стале абавязкова павінна быць традыцыйная куцця, а акунацца ў палонку можна лепш пасля споведзі і прычасці.
Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Вадохрышча 19 студзеня. Sputnik распавядае пра гісторыю, добрыя традыцыі і катэгарычныя забароны аднаго з галоўных праваслаўных свят.
Евангелле апавядае, што Ісус Хрыстос, каб прыняць хрышчэнне, прыйшоў да Іаана Хрысціцеля, які жыў у Вірфары каля ракі Іардан. Тады Збавіцелю было 30 гадоў. Убачыўшы яго, Іаан вельмі здзівіўся і сказаў:
"Мне трэба ў Цябе хрысціцца, а Ты прыходзіш да мяне?".
На гэта Ісус адказаў яму:
"Належыць нам выканаць усякую праўду".
У гэты час неба адчынілася, і Святы Дух сышоў на Хрыста ў вобразе голуба. А голас з нябёсаў сказаў:
"Ты Сын Мой Любімы, Якога Я ўпадабаў".
Пасля свайго хрышчэння Ісус Хрыстос пайшоў у пустыню, каб у адзіноце, малітве і посце падрыхтавацца да выканання сваёй місіі. Сорак дзён Ён нічога не еў. Калі яны прайшлі, з’явіўся д’ябал і тры разы паспрабаваў спакусіць яго на грэх, але Ісус вытрымаў.
Што трэба рабіць на Вадохрышча
Святочную раніцу варта пачынаць з малітвы аб тым, каб хваробы абыходзілі вас і вашых родных бокам, сярод блізкіх панавалі мір і дабрабыт, а запаветныя мары ўвасабляліся ў жыццё. Дом неабходна асвяціць святой вадой.
Сны, якія вы ўбачылі ў ноч з 18 на 19 студзеня, лічацца прарочымі: іх неабходна запомніць, бо яны могуць спраўдзіцца. Вельмі сімвалічна – да вялікага шчасця – браць шлюб у гэтае свята і хрысціць дзяцей. Таксама продкі заўважалі: калі на Вадохрышча рабіць добрыя справы, то дабро вернецца ў стократным памеры.
Святую ваду, набраную на Вадохрышча, па традацыі захоўваюць увесь год: ёй можна акрапіць дом і піць на пусты страўнік.
Вада дапамагае як падчас хвароб, так і жыццёвых выпрабаванняў. Дарэчы, набіраць цэлую каністру не абавязкова: свяшчэннікі раяць набіраць маленькую бутэлечку, каб пасля разбавіць ваду ў большай ёмістасці і раздаць родным.
Напярэдадні свята вернікі прытрымліваюцца посту. На святочным стале 19 студзеня абавязкова павінна быць традыцыйная куцця з пшаніцы ці рысу з мёдам, разынкамі, макам і курагой, а таксама ўзвар, кашы, стравы з рыбы, варэнікі і здоба.
Што нельга рабіць на Вадохрышча
У святочны дзень забаронена працаваць і займацца любымі хатнімі справамі: напрыклад, мыць бялізну, чысціць у доме і нават шыць або вязаць.
Яшчэ ў дзень Вадохрышча забаронена варажыць: лічыцца, што гэта можа негатыўна паўплываць на лёс.
Адна з вадохрышчанскіх рэкамендацый – ніякіх лаянак. Бо ёсць такая прыкмета, што любая сварка ў доме можа апаганіць святую ваду. Так што свята прапануецца правесці ў цёплай хатняй абстаноўцы і абавязкова памаліцца разам з роднымі.
Ліць слёзы ў гэты дзень таксама нельга, інакш ёсць рызыка горка плакаць да наступнага Вадохрышча. Таксама вельмі строга забаронена скардзіцца, пляткарыць і паклёпнічаць нават на сваіх самых зацятых ворагаў. Адганяць ад сябе благія думкі трэба і тады, калі набіраеце ці п’еце святую ваду: яна можа страціць свае гаючыя ўласцівасці.
Згодна з прыкметамі, у гэты дзень нельга піць алкагольныя напоі, а тым больш ўжываць іх перад акунаннем у палонку: гэтым дзеяннем вы парушаеце рэлігійны абрад і ў дадатак рызыкуеце здароўем з медыцынскага пункту гледжання.
І, зразумела, па традыцыі нельга апускацца ў ваду без споведзі і прычасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь