РФ стане ганаровым госцем Мінскай кніжнай выставы, ЗША - галоўным экспанентам

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найбуйнейшы кніжны форум - XXVIІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш - пройдзе ў беларускай сталіцы з 5 па 9 лютага.

МІНСК, 3 лют - Sputnik. Расійская Федэрацыя стане ганаровым госцем, а ЗША - цэнтральным экспанентам XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, паведаміў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

Як выглядае самая вялікая кнігарня ў Мінску - Sputnik Беларусь
Апублікаваны спіс самых прадаваных кніг у беларускіх кнігарнях

Найбуйнейшы кніжны форум - XXVIІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш - пройдзе з 5 па 9 лютага.

"Краінай-ганаровым госцем з'яўляецца Расійская Федэрацыя, а цэнтральным экспанентам з'яўляюцца ЗША. Безумоўна, гэта вызначыць і пэўны парадак дня для прэзентацый, аўтограф-сесій і іншых мерапрыемстваў", - распавёў Карлюкевіч у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.

Па словах міністра, у рамках выставы-кірмашу, у прыватнасці, намечаны сустрэчы расійскіх пісьменнікаў з чытачамі. У Мінску чакаюць пісьменнікаў Леаніда Млечына, Таццяну Усцінаву і Аляксандру Марыніну.

Па дадзеных Мінінфарма Беларусі, у праграме выставы-кірмашу - больш за 350 мерапрыемстваў на розных пляцоўках. Будуць прадстаўлены навінкі найбуйнейшых выдавецтваў краін блізкага і далёкага замежжа, падрыхтавана насычаная дзелавая і культурная праграма, аўтограф-сесіі з вядомымі пісьменнікамі, бізнес-перамовы, майстар-класы, адукацыйныя трэнінгі і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з кніжнай тэматыкай.

Стужка навiн
0