Дыпламаты Беларусі і Кітая абмеркавалі меры па супрацьдзеянні каронавірусу

© Photo : МИД БеларусиНамеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і пасол КНР у Мінску Цуй Цымін
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і пасол КНР у Мінску Цуй Цымін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На сустрэчы ў беларускім МЗС таксама былі абмеркаваны ўзаемныя меры садзейнічання беларускім і кітайскім грамадзянам, якія плануюць вяртанне да месца жыхарства, працы або вучобы.

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Меры па супрацьдзеянні новаму тыпу каронавіруса абмеркавалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і пасол КНР у Мінску Цуй Цымін, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі пры расійскім Міністэрстве аховы здароўя Мікалай Малышаў у ММПЦ МІА Россия сегодня - Sputnik Беларусь
Радыё
"Маскі - не глупства": эпідэміёлаг аб тым, як можа перадавацца каронавірус

Выпадкі захворвання новым тыпам каронавіруса ў Беларусі пакуль не зарэгістраваныя. Беларускія ВНУ вырашылі падоўжыць на два тыдні канікулы кітайскім студэнтам, якія з'ехалі дадому на навагоднія святы.  Скарэкціраваны графікі адпачынкаў кітайскіх грамадзян - працаўнікоў кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" пад Мінскам.

"Беларускі і кітайскі дыпламаты абмяняліся інфармацыяй аб комплексных нацыянальных мерах па супрацьдзеянні распаўсюджванню каронавіруса і ўзгаднілі неабходныя крокі па іх эфектыўнай каардынацыі", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Бакі адзначылі "важнасць узважанага і грунтоўнага падыходу да ацэнкі сітуацыі з каронавірусам  усвеце ў адпаведнасці з прафесійным меркаваннем экспертаў СААЗ".

Эксперты СААЗ адзначылі ўзорныя дзеянні ўладаў Кітая як новы стандарт якасці ў рэагаванні на надзвычайную сітуацыю ў галіне аховы здароўя і не рэкамендавалі краінам свету ўводзіць у сувязі з вірусам абмежаванні на перасоўванне людзей і гандаль таварамі, удакладнілі ў МЗС.

Як не падчапіць небяспечны каронавірус? Сімптомы і прафілактыка - Sputnik Беларусь
Відэа
Як не падчапіць небяспечны каронавірус? Сімптомы і прафілактыка

Дыпламаты таксама абмеркавалі ўзаемныя меры садзейнічання беларускім і кітайскім грамадзянам, якія плануюць вяртанне да месца жыхарства, працы або вучобы.

У Беларусі ўведзены дадатковыя прафілактычныя меры, у прыватнасці, арганізаваны шырокі лабараторны кантроль, у тым ліку ў аэрапорце Мінска. Здаць лабараторныя аналізы бясплатна могуць усе жадаючыя, якія прыбываюць у Беларусь з Кітая, вынікі будуць гатовыя на працягу 4-12 гадзін. У краіне ёсць неабходныя для гэтага тэст-сістэмы.

Улады Кітая 31 снежня праінфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя пра ўспышку невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань, размешчаным у цэнтральнай частцы краіны. Спецыялісты ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - гэта каронавірус 2019-nCoV. СААЗ прызнала выбліск надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння.

Пнеўманіяй, выкліканая новым тыпам каронавіруса, захварэла ўжо больш за 20 тысяч чалавек у Кітаі, 425 - памерлі, паведаміў у аўторак раніцай дзяржкамітэта па пытаннях аховы здароўя КНР.

Стужка навiн
0