Кіраўнік "Транснафты" распавёў аб пастаўках нафты ў Беларусь і рэверсе "Дружбы"

© Sputnik / Игорь Агеенко / Перайсці ў фотабанкТранснафта, архіўнае фота
Транснафта, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Расія спыніла пастаўкі чорнага золата на беларускія НПЗ 1 студзеня 2020 года пасля заканчэння дзеяння кантракту, пасля гэтага ў рэспубліку ідуць толькі разавыя дагаворныя партыі расійскай сыравіны.

МІНСК, 5 лют - Sputnik. Расійская кампанія "Татнафта" аформіла заяўку на пастаўку 80 тысяч тон нафты на люты ў Беларусь, паведаміў журналістам кіраўнік "Транснафты" Мікалай Токараў.

Нафтаздабыча - Sputnik Беларусь
Мінфін РФ: кампенсацыя за падатковы манеўр залежыць ад сустрэчы прэзідэнтаў

Паводле яго слоў, у цяперашні час ёсць заяўкі на транзіт нафты толькі ад "Сафмара" і "Татнафты" на 80 тысяч тон, але гэта толькі папярэдняя заяўка.

Сітуацыя гняце

"Не факт, што гэтыя 80 тысяч тон "Татнафта" туды паставіць. Я думаю, у бліжэйшы час, сустрэча (прэзідэнтаў Пуціна і Лукашэнкі - Sputnik) анансаваная, нейкая яснасць будзе", - выказаў меркаванне кіраўнік "Транснафты".

Пасля чаго Токараў дадаў, што "сітуацыя нас гняце, шчыра кажучы, таму што яна стварае праблемы і нам, і Беларусі".

Кіраўнік расійскай кампаніі асобна удакладніў, што "Сафмар" у гэтым месяцы паставіць беларускім НПЗ каля 250 тысяч тон чорнага золата.

Рэверс тэхнічна магчымы

Магістральны нафтаправод "Дружба" ў выпадку арганізацыі рэверсных паставак запатрабуе замены часткі інфраструктуры, лічыць кіраўнік "Транснафты".

"Нават тэарэтычна гэта зрабіць нельга, таму што занадта шмат бакоў уцягнута ў гэты тэхналагічны працэс. Тут і палякі, тут і мы, тут і беларусы. І грузаадпраўшчыкі. На наш погляд, гэта было б няправільна, мякка скажу", - растлумачыў перспектывы рэверсу Токараў.

Пры гэтым ён удакладніў, што рэверсным пастаўкі запатрабуюць устаноўкі іншых помпаў на трубаправодзе.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

Міністры замежных спраў Беларусі і Літвы Уладзімір Макей і Лінас Лінкявічус - Sputnik Беларусь
Беларусь абмяркоўвае з Літвой пастаўкі нафты і газу

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі