Апублікаваны новы расклад хвароб для прызыўнікоў

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў фотабанкАдпраўка прызыўнікоў на службу
Адпраўка прызыўнікоў на службу - Sputnik Беларусь
У апублікаванай інструкцыі прыводзяцца патрабаванні, што прад'яўляюцца да стану здароўя беларускіх прызыўнікоў.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Новая рэдакцыя Інструкцыі аб вызначэнні патрабаванняў да стану здароўя грамадзян, звязаных з вайсковым абавязкам апублікаваная ў пятніцу - дакумент адразу ўступіў у законную сілу.

Кансультант на пасадзе старэйшага афіцэра 1-га аддзела 1-га ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага кіраванням будовы Генштаба Узброеных сіл рэспублікі Андрэй Мурашоў - Sputnik Беларусь
Радыё
Мінабароны: ва ўсіх прызыўнікоў захаваецца магчымасць атрымаць спецыяльнасць

Інструкцыяй, зацверджанай міністэрствамі, вызначаны патрабаванні, якія прад'яўляюцца да стану здароўя грамадзян, звязаных з вайсковым абавязкам. У адпаведнасці з імі праводзіцца медыцынскі агляд пры прыпісцы да прызыўных участкаў і прызыве на службу, а таксама пры паступленні ў ваенныя ўстановы адукацыі і ў шэрагу іншых выпадкаў.

Асноўная частка інструкцыі - так званы расклад хвароб, у якім прыводзіцца пералік захворванняў і тое, да якіх катэгорыях прыдатнасці адносяцца прызыўнікі, якія іх маюць.

Напрыклад, нягодным у мірны час прызнаюць прызыўніка з часта рэцыдывіруючай язвай страўніка ці дванаццаціперснай кішкі, III-IV ступені плоскаступнёвасці з выяўленым болевым сіндромам, скаліёзам II ступені з вуглом скрыўлення 18 і больш градусаў, а таксама многімі іншымі захворваннямі.

Усяго расклад хвароб змяшчае дзясяткі розных захворванняў і паталагічных станаў, якія адсартаваныя ў залежнасці ад ступені прыдатнасці да розных формаў вайсковай службы. Цалкам азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы.

Новая рэдакцыя Інструкцыі аб вызначэнні патрабаванняў да стану здароўя грамадзян, звязаных з вайсковым абавязкам ўступіла ў сілу адразу пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць да пачатку вясновага прызыву.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі