Сват Трампа прыедзе летам у Беларусь

© Sputnik / Робертс ВицупсНавагрудак
Навагрудак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Звычайна Чарльз Кушнер прыязджае ў Беларусь з ўнукамі і сам праводзіць для іх экскурсію па Навагрудку.
МІНСК, 12 лют - Sputnik. Амерыканскі мільярдэр і сват прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Чарльз Кушнер летам збіраецца наведаць Навагрудак, пра гэта СМІ распавяла заснавальнік і куратар наваградскага Музея яўрэйскага супраціву Тамара Вяршыцкая.
У канцы студзеня Вяршыцкая сустрэлася з бацькам зяця амерыканскага лідара ў Нью-Ёрку.
"Падчас сустрэчы ён паабяцаў і далей аказваць яму матэрыяльную падтрымку. А яшчэ казаў пра тое, што зноў прыедзе ў Беларусь гэтым летам і прывязе сюды аднаго з унукаў, якому спаўняецца 13 гадоў", - распавяла Вяршыцкая.
Калі дакладна Чарльз Кушнер прыедзе ў Наваградак, не ўдакладняецца.
Дарэчы, гэта будзе ўжо пяты прыезд свата амерыканскага прэзідэнта ў Беларусь. Кожны раз ён прыязджае сюды з ўнукамі і праводзіць для іх экскурсію. Праўда, спыняюцца яны не ў Наваградку, а ў адным з мінскіх гатэляў.
Па словах Вяршыцкая, летам Чарльз Кушнер наведае Мемарыяльную сцяну, пабудаваную ў памяць аб 227 яўрэях, якім удалося збегчы ў 1943 годзе з гета праз тунэль. Кушнер-старэйшы ахвяраваў на яе будаўніцтва 36 тысяч долараў.
Sputnik ужо распавядаў гісторыю сям'і Кушнер, якія жылі ў Навагрудку і уцекачоў з гета.
У лютым падчас сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа кіраўнік дзяржавы расказаў госцю пра беларускія карані зяця Трампа.
Стужка навiн
0