МЗС Беларусі выпусціў "дыпламатычны" стыкерпак да Дня роднай мовы

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карыстальнікі змогуць спампаваць адправіць адзін аднаму ў якасці віншавання консула-супергероя і катэгарычны пратэст.

МІНСК, 20 лют - Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі адмыслова да Дня роднай мовы падрыхтавала набор стыкераў для Viber, паведамляецца на афіцыйнай старонцы ведамства ў Фэйсбуку.

Такім чынам стваральнікі прапануюць "дыпламатычна павіншаваць родных і сяброў" з надыходзячым святам. Спампаваць стыкерпак можна бясплатна ў Viber.

© Photo : Facebook / МИД БеларусиАдмысловы стыкерпак МЗС Беларусі да Дня роднай мовы
МЗС Беларусі выпусціў дыпламатычны стыкерпак да Дня роднай мовы - Sputnik Беларусь
Адмысловы стыкерпак МЗС Беларусі да Дня роднай мовы

Героі "дыпламатычнага" стыкерпака – малады чалавек і дзяўчыны, якія паднімаюць келіх "За Радзіму!", пратэстуюць і прапануюць перамовы. На адной з выяваў консул у касцюме супермэна адпраўляецца ратаваць свет.

Мяркуючы па каментарах, карыстальнікі пазітыўна ацанілі ідэю дыпламатаў: яны актыўна дзеляцца навіной на сваіх старонках і жадаюць беларускай мове доўгага жыцця.

Беларускае дыпламатычнае ведамства апошнія гады з энтузіязмам удзельнічае ў святкаванні Дня роднай мовы. Напрыклад, у мінулым годзе ў афіцыйным твітэр-акаўнце міністэрства з'явіліся фотаздымкі, дзе супрацоўнікі трымалі карткі са сваімі любімымі беларускімі словамі - "каштоўнасць", "натхненне", "сяброўства" і іншыя. Адмысловы флэшмоб запусціў пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, які на сваёй старонцы ў твітэры апублікаваў відэа, дзе свае любімыя беларускія словы паказвалі жыхары Азіі. У іх спісе былі "зубр", "бульба" і нават "пушча".

Стужка навiн
0