Відэа

Апытанне Sputnik: ці добра вы ведаеце беларускія прымаўкі?

Падпісацца
"Каб рыбу з'есці, трэба ў ваду ўлезці" - а як сказаць гэта па-руску? Праверце сябе разам з іншымі мінчанамі на веданне беларускіх прымавак.

Пятровіца – 2018 - Sputnik Беларусь
Вершы пра беларускую мову: родная мова, цудоўная мова
"Абое рабое!" - скажа беларус аб тых, пра каго рускі сказаў бы "Два сапога - пара". А наколькі вобразная ваша беларуская мова?Карэспандэнты Sputnik у Дзень роднай мовы выйшаў на вуліцы, каб нагадаць мінчанам, якой вобразнай можа быць беларуская мова. Беларусы - народ гасцінны, а пра гасцей у нас кажуць так - "Дзе госць, там і бог ёсць". А таго, хто плача над невялічкай драпінай, суцяшаюць вось так - "Пакуль жаніцца - загаіцца". Чакаючы складаныя часы, беларусы спадзяюцца - "Загляне сонца і ў наша аконца".

"Пераначуем - то болей пачуем" - так можна сказаць, калі трэба падбадзёрыць суразмоўцу тым, што "утро вечера мудренее". Многія прымаўкі іранічныя - "Вольнаму воля, шалёнаму поле", смяюцца над сабой і адзін з аднаго беларусы.

Прымавак і прыказак у беларускай мове велізарнае мноства. Некаторыя з гэтых нi сугучныя з рускамоўным аналагам - напрыклад, беларусы таксама кажуць, што "за грошы шчасця не купіш". А іншыя ўжывае толькі беларус - або той, хто вельмі хоча размаўляць па-беларуску.

Стужка навiн
0