https://bel.sputnik.by/20250224/maslenichny-tydzen-pachausya-u-pravaslaunyh-1027524711.html
Масленічны тыдзень пачаўся ў праваслаўных
Масленічны тыдзень пачаўся ў праваслаўных
Sputnik Беларусь
Ад сакральнай падзеі сустрэчы сонца да спальвання пудзіла Масленіцы на Даравальную Нядзелю перад Вялікім постам, які ў гэтым годзе завершыцца 19 красавіка... 24.02.2025, Sputnik Беларусь
2025-02-24T09:21+0300
2025-02-24T09:21+0300
2025-02-24T09:21+0300
у беларусі
беларусь
масленіца
танцы і блінцы: як святкуюць масленіцу на беларусі
рэлігія
культура
спадчына
свята
грамадства
цiкавосткi
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101403/08/1014030889_0:47:2871:1662_1920x0_80_0_0_c018cfae1c1c00dbcb6e7e429e8fd013.jpg
Апошні тыдзень перад Вялікім постам – масленічны – пачаўся ў праваслаўных.Царква ў гэты тыдзень загадвае адмовіцца ад мясной ежы: можна ўжываць у ежу сыр і іншыя малочныя прадукты, у тым ліку сметанковае масла. Адсюль і назвы гэтага тыдня – Сырная сядміца і Масленіца. Як адзначаюць свяшчэннікі, асноўнай ідэяй Сырнага тыдня з’яўляецца падрыхтоўка да Вялікага посту, які доўжыцца 40 дзён.Завяршаецца Масленіца Даравальнай нядзеляй, у гэты дзень Царква ўспамінае выгнанне Адама з Раю – падзея, якая нагадвае людзям пра неабходнасць ачысціцца ад грахоў. Вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння, каб у Вялікі пост уступіць з чыстым сэрцам. У гэты час таксама ўжо ўступае ў сілу забарона на вянчання, якая працягнецца ўвесь 40-дзённы іспыт.Вясёлая МасленіцаАле ж у народзе Масленіца была вясёлай парой, як правіла, пазбаўленай рэлігійных матываў. На Масленіцу ладзілі гулянні, пяклі бліны, хадзілі адзін да аднаго ў госці. І кожны дзень Масленічнага тыдня меў свае ўласцівасці і асаблівае значэнне.Сустрэча МасленіцыУ панядзелак усё і пачыналася – трэба было сустрэць сонца, гаспадыні пяклі бліны і пры гэтым першы блін аддавалі жабракам.Да такого дня з саломы і старога адзення рабілі пудзіла Масленіцы (Маслёны), якое потым ладзілі на шост і з адмысловымі песнямі насілі па вёсцы.Свёкар са свякрухай адпраўлялі нявестку да яе бацькоў, а ўвечары самі прыходзілі да сватоў у госці.Існаваў таксама асаблівы абрад пад назвай "Пахаванне дзеда", які быў прасякнуты адмысловымі эратычнымі матывамі і павінен быў паспрыяць урадлівасці і дабрабыту. Дарэчы, напрыканцы Масленічнага тыдня праходзіла і своеасаблівае "бабіна пахаванне" – толькі ўжо рытуал адбываўся ў форме спальвання пудзіла Маслёнкі.ЗайгрышыУ аўторак спраўлялі "зайгрышы" – хлопцы запрашалі дзяўчат да санак, бо з раніцы ладзілі катанне са снежных гор. А для маладых гаспадынь гэтая забаўка мела яшчэ і практычны сэнс: лічылася, што чым далей праедзе на санках маладуха, тым даўжэйшы лён будзе ўлетку ў яе. Усе весяліліся ды частаваліся блінамі. Дарэчы, на вузкую Маслёнку па звычаі пяклі аржаныя ці аўсяныя бліны, а на шырокую – з грэцкай мукі.Потым хлопцы завітвалі ў госці, дзе і выглядвалі сабе нявест. Агледзіны нявест –неад’емная масленічная традыцыя, бо ужо на Чырвоную горку можна было згуляць з выбранніцай вяселле.Ласаўка ці ЛасунУ сераду, на "ласунак", сямейныя застоліі набіралі моц, бо ласавацца неабходна было столькі, колькі магчыма.У гэты "тлусты" масленічны дзень цешчы запрашалі на пасядзелкі сваіх зяцёў, дзе шчодра частавалі іх блінамі. Адсюль і прымаўка – "да цешчы на бліны"!Разгул або "шырокі" чацверКалі да гэтага дня яшчэ можна было дарабляць нейкую працу, то з чацвярга ўсялякая праца спынялася. На Шырокую Маслёнку Хлопцы запрагалі коней у сані, а самі сані ды конскую вупраж упрыгожвалі званочкамі і стужкамі розных колераў. І самым прывабным лічылася пракаціцца на тройцы коней.Але ж на тое ён і Разгуляй, каб не толькі ў санях гойсаць! Таму моладзь гушкалася на арэлях, будавала, а потым штурмавала снежныя гарадкі, ладзіла кулачныя баі і, зразумела, спявала разнастайныя масленічныя песні.Цешчыны вячоркіПятніца была прысвечана шанаванню цешчы. Адбывалася гэта так: зяць запрашаў з адваротным візітам любімую цешчу на свае пачастункі – цяпер бліны павінна была пячы яго каханая жонка, гэтак значыць цешчына дачка.З такой святочнай нагоды дзень і празвалі "цешчынымі вячоркамі".Залоўцы ці Залоўкіны вячоркіЯк можна здагадацца, у суботу маладая нявестка запрашала ў госці ўсіх родных, ды не проста так. Радня пільна сачыла за хатнімі іспытамі маладой дзяўчыны, перш за ўсё, кулінарнымі, бо варта было паказаць, якая яна гаспадыня. Таму субота і носіць адпаведную назву – "Залоўкіны вячоркі".Праводзіны або Даравальная НядзеляАпошні дзень Масленічнага тыдня меў важны духоўны сэнс, які ўвасабляўся у неабходнасці асэнсаванага даравання за тое ці іншае здарэнне або недарчны ўчынак. У нядзелю прасілі адзін у аднаго прабачэння, успаміналі сваіх продкаў-нябожчыкаў, наведвалі месцы іх пахавання.А чаму Праводзіны? На вогнішчы, якое абавязкова разводзілі на гары, спальвалі пудзіла Масленіцы, якое ўвасабляла развітанне з усім старым, аджыўшым свой век, ды прывітанне новай чыстай багатай маладой пары. Так знікала зіма і нараджалася новая вясна – час пачатку новага гадавога цыкла, які калісьці называлі "лета".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101403/08/1014030889_49:0:2780:2048_1920x0_80_0_0_65f4eed37d6c548efd1507438056245f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
масленічны тыдзень сядміца масленица маслёнка сырная неделя блины бліны чучело пудзіла зайгрышы катанне заигрыши катание сани спальванне тёщины поседелки цешчыны вячоркі лакомка ласаўка разгуляй разгул шырокі чацвер широкий четверг заловкины вечорки залоўкіны проводы праводзіны прощёное воскресенье даравальная нядзеля прашчоная православные праваслаўныя царква церковь вялікі пост великий пост песни спевы
масленічны тыдзень сядміца масленица маслёнка сырная неделя блины бліны чучело пудзіла зайгрышы катанне заигрыши катание сани спальванне тёщины поседелки цешчыны вячоркі лакомка ласаўка разгуляй разгул шырокі чацвер широкий четверг заловкины вечорки залоўкіны проводы праводзіны прощёное воскресенье даравальная нядзеля прашчоная православные праваслаўныя царква церковь вялікі пост великий пост песни спевы
Масленічны тыдзень пачаўся ў праваслаўных
Ад сакральнай падзеі сустрэчы сонца да спальвання пудзіла Масленіцы на Даравальную Нядзелю перад Вялікім постам, які ў гэтым годзе завершыцца 19 красавіка, Sputnik падрыхтаваў змястоўны гайд па днях і падзеях Сырнага тыдня.
Апошні тыдзень перад Вялікім постам – масленічны – пачаўся ў праваслаўных.
Царква ў гэты тыдзень загадвае адмовіцца ад мясной ежы: можна ўжываць у ежу сыр і іншыя малочныя прадукты, у тым ліку сметанковае масла. Адсюль і назвы гэтага тыдня – Сырная сядміца і Масленіца. Як адзначаюць свяшчэннікі, асноўнай ідэяй Сырнага тыдня з’яўляецца падрыхтоўка да Вялікага посту, які доўжыцца 40 дзён.
Завяршаецца Масленіца Даравальнай нядзеляй, у гэты дзень Царква ўспамінае выгнанне Адама з Раю – падзея, якая нагадвае людзям пра неабходнасць ачысціцца ад грахоў. Вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння, каб у Вялікі пост уступіць з чыстым сэрцам. У гэты час таксама ўжо ўступае ў сілу забарона на вянчання, якая працягнецца ўвесь 40-дзённы іспыт.
Але ж у народзе Масленіца была вясёлай парой, як правіла, пазбаўленай рэлігійных матываў. На Масленіцу ладзілі гулянні, пяклі бліны, хадзілі адзін да аднаго ў госці. І кожны дзень Масленічнага тыдня меў свае ўласцівасці і асаблівае значэнне.
У панядзелак усё і пачыналася – трэба было сустрэць сонца, гаспадыні пяклі бліны і пры гэтым першы блін аддавалі жабракам.
Да такого дня з саломы і старога адзення рабілі пудзіла Масленіцы (Маслёны), якое потым ладзілі на шост і з адмысловымі песнямі насілі па вёсцы.
Свёкар са свякрухай адпраўлялі нявестку да яе бацькоў, а ўвечары самі прыходзілі да сватоў у госці.
Існаваў таксама асаблівы абрад пад назвай "Пахаванне дзеда", які быў прасякнуты адмысловымі эратычнымі матывамі і павінен быў паспрыяць урадлівасці і дабрабыту. Дарэчы, напрыканцы Масленічнага тыдня праходзіла і своеасаблівае "бабіна пахаванне" – толькі ўжо рытуал адбываўся ў форме спальвання пудзіла Маслёнкі.
У аўторак спраўлялі "зайгрышы" – хлопцы запрашалі дзяўчат да санак, бо з раніцы ладзілі катанне са снежных гор. А для маладых гаспадынь гэтая забаўка мела яшчэ і практычны сэнс: лічылася, што чым далей праедзе на санках маладуха, тым даўжэйшы лён будзе ўлетку ў яе. Усе весяліліся ды частаваліся блінамі. Дарэчы, на вузкую Маслёнку па звычаі пяклі аржаныя ці аўсяныя бліны, а на шырокую – з грэцкай мукі.
Потым хлопцы завітвалі ў госці, дзе і выглядвалі сабе нявест. Агледзіны нявест –неад’емная масленічная традыцыя, бо ужо на Чырвоную горку можна было згуляць з выбранніцай вяселле.
У сераду, на "ласунак", сямейныя застоліі набіралі моц, бо ласавацца неабходна было столькі, колькі магчыма.
У гэты "тлусты" масленічны дзень цешчы запрашалі на пасядзелкі сваіх зяцёў, дзе шчодра частавалі іх блінамі. Адсюль і прымаўка – "да цешчы на бліны"!
Разгул або "шырокі" чацвер
Калі да гэтага дня яшчэ можна было дарабляць нейкую працу, то з чацвярга ўсялякая праца спынялася. На Шырокую Маслёнку Хлопцы запрагалі коней у сані, а самі сані ды конскую вупраж упрыгожвалі званочкамі і стужкамі розных колераў. І самым прывабным лічылася пракаціцца на тройцы коней.
Але ж на тое ён і Разгуляй, каб не толькі ў санях гойсаць! Таму моладзь гушкалася на арэлях, будавала, а потым штурмавала снежныя гарадкі, ладзіла кулачныя баі і, зразумела, спявала разнастайныя масленічныя песні.
Пятніца была прысвечана шанаванню цешчы. Адбывалася гэта так: зяць запрашаў з адваротным візітам любімую цешчу на свае пачастункі – цяпер бліны павінна была пячы яго каханая жонка, гэтак значыць цешчына дачка.
З такой святочнай нагоды дзень і празвалі "цешчынымі вячоркамі".
Залоўцы ці Залоўкіны вячоркі
Як можна здагадацца, у суботу маладая нявестка запрашала ў госці ўсіх родных, ды не проста так. Радня пільна сачыла за хатнімі іспытамі маладой дзяўчыны, перш за ўсё, кулінарнымі, бо варта было паказаць, якая яна гаспадыня. Таму субота і носіць адпаведную назву – "Залоўкіны вячоркі".
Праводзіны або Даравальная Нядзеля
Апошні дзень Масленічнага тыдня меў важны духоўны сэнс, які ўвасабляўся у неабходнасці асэнсаванага даравання за тое ці іншае здарэнне або недарчны ўчынак. У нядзелю прасілі адзін у аднаго прабачэння, успаміналі сваіх продкаў-нябожчыкаў, наведвалі месцы іх пахавання.
А чаму Праводзіны? На вогнішчы, якое абавязкова разводзілі на гары, спальвалі пудзіла Масленіцы, якое ўвасабляла развітанне з усім старым, аджыўшым свой век, ды прывітанне новай чыстай багатай маладой пары. Так знікала зіма і нараджалася новая вясна – час пачатку новага гадавога цыкла, які калісьці называлі "лета".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь