Шарапава завяршыла кар'еру

© AFP 2021 / JOHN DONEGANРасійская тэнісістка Марыя Шарапава
Расійская тэнісістка Марыя Шарапава - Sputnik Беларусь
Апошні матч расіянка правяла 21 студзеня на Australian Open, дзе прайграла ў першым крузе маладой харватцы Донне Векіч.

МІНСК, 26 лют - Sputnik. Экс-першая ракетка свету расіянка Марыя Шарапава аб'явіла аб завяршэнні кар'еры, піша часопіс Vanity Fair.

"Тэніс - я развітваюся", - напісала спартсменка ў сваім эсэ, размешчаным на сайце выдання.

Бягучы сезон расіянка, якая займае ў рэйтынгу WTA 337-е месца, пачала з турніру ў аўстралійскім Брысбене, дзе не змагла прайсці далей першага раунда. Затым быў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (Australian Open): Шарапава пакінула спаборніцтвы таксама пасля першага круга, саступіўшы 23-гадовай харватку Донне Векіч.

За сваю кар'еру Шарапава выйграла 36 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе, яшчэ тры тытула - у парным разрадзе. На рахунку расіянкі пяць шлемаў: Адкрыты чэмпіянат Францыі (2012, 2014), Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (2008), Уімблдон (2004) і Адкрыты чэмпіянат ЗША (2006).

Чатыры гады таму Шарапава апынулася ў цэнтры допінгавага скандалу: у яе допінг-спробе быў знойдзены мельдоній. Спартсменка была дыскваліфікаваная на два гады, але затым CAS скараціў тэрмін адхілення да 15 месяцаў.

У апошні раз яна заваявала тытул у 2017 годзе на турніры ў кітайскім Цяньцзыні.

Дарэчы, Шарапава мае беларускія карані - яе бацькі перад нараджэннем дачкі пераехалі з Гомеля ў Сібір з-за неспрыяльнай экалагічнай абстаноўкі, якая склалася ў Беларусі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Цікава, што ў канцы студзеня падпісчыкі спартсменкі звярнулі ўвагу на пярсцёнак з заручынаў , які Шарапава "засвяціла" у сацсетках. Два гады таму экс-тэнісістка пачала сустракацца з 40-гадовым англічанінам Аляксандрам Гілксам, які заснаваў аўкцыённы дом Paddle8.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі