Беларусь знайшла новых пастаўшчыкоў нафты ў Расіі

© Sputnik / Светлана Майорова / Перайсці ў медыябанкБеларусь знайшла новых пастаўшчыкоў нафты ў Расіі
Беларусь знайшла новых пастаўшчыкоў нафты ў Расіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Яшчэ каля 200 тысяч тон нафты купіць Беларусь у сакавіку ў невялікіх расійскіх кампаній, якія пагадзіліся прадаваць рэспубліцы сыравіну без прэміі.

МІНСК, 9 сак - Sputnik. Пяць невялікіх нафтавых расійскіх кампаній упершыню паставяць у Беларусь сыравіну агульным аб'ёмам каля 200 тысяч тон, распавёў журналістам прэс-сакратар беларускага дзяржканцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Праца з дакументамі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Румас: падзенне коштаў на нафту - гэта новыя магчымасці ў перамовах з Расіяй

"Пачаты пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з боку пяці невялікіх расійскіх кампаній, з якімі Беларусь да гэтага не працавала. Сукупны аб'ём у сакавіку ад гэтых кампаній складзе каля 200 тысяч тон", - сказаў Цішчанка.

Ён падкрэсліў, што гэта сыравіна ўлічвалася ў агульным аб'ёме ў адзін мільён тон, які рэспубліка сумарна планавала паставіць на свае НПЗ у сакавіку. Яшчэ ў пачатку месяца ў канцэрне казалі, што разлічваюць атрымаць у сакавіку каля аднаго мільёна тон нафты.

"Гэта праз порт у Клайпедзе, ад расійскіх кампаній, з якімі працуем без прэміі, і ўласная нафта", - казалі ў "Белнафтахіме".

Тады ж кіраўнік канцэрна Андрэй Рыбакоў адзначаў, што Мінск разлічвае пашырыць супрацоўніцтва з невялікімі нафтавымі кампаніямі з РФ, паколькі гэта дапаможа стварыць канкурэнтнае асяроддзе для паставак сыравіны на НПЗ.

У панядзелак прэс-сакратар "Белнафтахіма" ўдакладніў, што сыравіна ад новых расійскіх пастаўшчыкоў прадаецца па цане без прэміі. Пры гэтым ён не стаў агучваць назвы нафтавых кампаній.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

Здабыча нафты - Sputnik Беларусь
Казахстан гатовы прадаваць Беларусі нафту з экспартнай пошлінай

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Стужка навiн
0