Кабмін РФ аб закрыцці мяжы з Беларуссю: гэта часовая мера

© Sputnik / Виктор ТолочкоДарожны знак на мяжы Беларусі і Расіі
Дарожны знак на мяжы Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У расійскім Кабінеце адзначылі, што закрыццё мяжы ажыццяўляецца з-за недастатковых мер, якія рэспубліка прымае ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса.

МІНСК, 17 сак - Sputnik. Закрыццё мяжы з Беларуссю з-за каронавіруса з'яўляецца часовай, але вымушанай мерай, пра якую беларускі бок быў папярэджаны, паведаміла прэс-служба Кабінета міністраў РФ.

КПП Чырвонае - Рэдзькі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка пракаментаваў закрыццё мяжы з Расіяй

У панядзелак 16 сакавіка расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін заявіў, што Расія ўвядзе абмежаванні на перасоўванне грамадзянаў праз мяжу дзвюх дзяржаў. Ужо вядома, што гатовы адпаведны праект распараджэння.

"Беларускі бок быў загадзя папярэджаны аб планаваных мерах у ходзе праведзенай 15 сакавіка тэлефоннай размовы старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна з прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам", - гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што беларускага прэм'ера праінфармавалі, што абмежаванні на ўезд у Расію не будуць дзейнічаць для пэўных катэгорый грамадзян рэспублікі, напрыклад кіроўцаў грузавікоў.

Паводле інфармацыі прэс-службы, пры гэтым Румас не выказаў свайму калегу якіх-небудзь пярэчанняў з нагоды новаўвядзенняў пры перасячэньні мяжы.

Пры гэтым у расійскім Кабінеце паведамілі, што закрыццё мяжы ажыццяўляецца з-за недастатковых мер, якія рэспубліка прымае ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса.

Там таксама падкрэслілі: расійскае кіраўніцтва спадзяецца на тое, што Беларусь зойме больш канструктыўную пазіцыю ў плане захавання здароўя як уласных грамадзян, так і расіян.

Што кажуць у Беларусі

У цяперашні час мяжы з Беларуссю зачынілі практычна ўсе суседнія краіны - Польшча, Украіна, Латвія і Літва.

Пяскоў: Масква разлічвае на разуменне з боку Мінска - Sputnik Беларусь
Пяскоў: Масква разлічвае на разуменне з боку Мінска

У той жа час прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак у чарговы раз заявіў, што краіна не будзе "закрывацца" ад суседніх дзяржаў. На думку кіраўніка дзяржавы, Беларусь будзе прытрымлівацца ранейшай пазіцыі - калі ў каго-небудзь узнікаюць пэўныя сімптомы, ён будзе адпраўлены на каранцін. Такая кропкавая барацьба з распаўсюджваннем хваробы, паводле слоў Лукашэнкі, з'яўляецца адзіна верным падыходам да справы.

Паводле апошніх дадзеных, каронавірус COVID-19 у Беларусі выяўлены ў 36 грамадзян. За мінулыя суткі выканана даследаванне на каронавірус 950 узораў, а яшчэ каля 200 знаходзяцца ў працы. Усяго з пачатку лютага спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ўжо правялі больш за 16 тысяч тэстаў на COVID-19.

Стужка навiн
0